https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новы пасол Польшчы разлічвае на "спакойны і канструктыўны дыялог па ўсіх пытаннях" з Беларуссю


Польшча разлічвае на спакойны і канструктыўны дыялог з Беларуссю па ўсіх пытаннях, заявіў новы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік 15 чэрвеня на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Рады, што пачатак маёй місіі супаў з працэсам нармалізацыі польска-беларускіх адносін. Думаю, што гэта цікавы перыяд, які адкрывае новыя магчымасці ў самых розных галінах", — сказаў ён.

Паводле слоў дыпламата, польскі бок зыходзіць з таго, што нармалізацыя адносін павінна тычыцца ўсіх сфер. "Нармалізацыя — гэта не толькі палітычныя адносіны, яна датычыцца ўсіх галін супрацоўніцтва — эканомікі, трансгранічнага супрацоўніцтва, праблем польскай дыяспары. Разлічваем на спакойны і канструктыўны дыялог па ўсіх пытаннях", — падкрэсліў Конрад Паўлік.

Новы пасол таксама адзначыў, што адным з прыярытэтаў у працы пасольства Польшчы з`яўляецца "павелічэнне колькасці польскіх віз для беларусаў". "З гэтай мэтай з сакавіка пачалі працаваць польскія візавыя цэнтры, якія значна спрасцілі доступ грамадзян Беларусі да польскіх віз. У 2015 годзе было выдадзена амаль 400 тысяч віз. Спадзяюся, што гэты лік будзе толькі расці", — сказаў кіраўнік польскай дыпмісіі.

Паводле слоў Паўліка, ён "не хацеў бы будаваць занадта амбіцыйныя планы", бо "вялікія чаканні цягнуць вялікія расчараванні". "Але хацеў бы паспрыяць таму, каб нармалізацыя ахоплівала ўсе тэмы супрацоўніцтва, каб мы крок па кроку працавалі над рашэннем ўсіх пытанняў, якія знаходзяцца на парадку дня польска-беларускіх адносін", — дадаў польскі дыпламат.

39-гадовы Конрад Паўлік прыбыў у Беларусь у сярэдзіне сакавіка. Ён родам з Варшавы, скончыў факультэт міжнародных эканамічных і палітычных адносін Галоўнай гандлёвай школы. У 2001—2006 гадах працаваў у Орхускім універсітэце ў Даніі, абараніў там доктарскую дысертацыю. Конрад Паўлік прафесійны дыпламат, у МЗС Польшчы з 2007 года. З 2010 па 2012 гады працаваў у пастаянным прадстаўніцтве Польшчы пры Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) у Парыжы. У 2012—2014 гадах быў намеснікам дырэктара дэпартамента па справах Усходняй Еўропы МЗС, а пазней дырэктарам. Займаў пасаду ўпаўнаважанага міністра замежных спраў па справах Усходняга партнёрства. Апошнія два гады Конрад Паўлік каардынаваў замежную дапамогу Польшчы, супрацоўніцтва з палякамі замежжа, усходнюю палітыку і пытанні бяспекі. Валодае ангельскай, рускай і карэйскай мовамі. Жанаты, мае дачку.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:15.06.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:784
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Товарооборот Посольство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме