https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшынства Славакіі ў ЕС палепшыць адносіны паміж Мінскам і Бруселем, лічыць славацкі пасол


З 1 ліпеня старшынства ў Еўрасаюзе на паўгода пераходзіць на ратацыйнай аснове ад Нідэрландаў да Славакіі. Затым Славакію зменіць Мальта.
Старшынства Славацкай Рэспублікі ў Еўрасаюзе палепшыць адносіны паміж Мінскам і Бруселем у цэлым, а таксама паміж Беларуссю і Славакіяй у прыватнасці. Такое меркаванне выказаў БелаПАН пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш 25 чэрвеня ў Мінску падчас "Вышаградскага пікніка" — мерапрыемства з нагоды пачатку прэзідэнцтва Польшчы ў Вышаградскай групе і старшынства Славакіі ў ЕС.

"Мы вельмі станоўча ацэньваем тое, як пасля зняцця ў пачатку года санкцый з Беларусі запусціўся вельмі пазітыўны працэс змен, якія зыходзяць ад вашага прэзідэнта і іншых кіраўнікоў. Яны выразна і ясна паказалі намеры сумленнага і раўнацэннага дыялогу — дыялогу для агульнай карысці, як для Бруселя, так і для Мінска", — сказаў дыпламат.

"Для вас гэта важна, і вы робіце паступовыя крокі да гэтага. Гэта нармальна — нельга ўсё адразу зрабіць, калі рабіць хутка — можна наламаць дроў. Мы адчуваем, як фармуецца новы кантэкст адносін Бруселя і Мінска, а таксама Славакіі і Беларусі паасобку", — дадаў славацкі пасол.

Мігаш паведаміў, што ўвосень плануецца візіт у Беларусь прадстаўнічай дэлегацыі Славакіі. Цяпер, паводле яго слоў, славацкі бок абмяркоўвае канкрэтныя праекты, якія ён мог бы прапанаваць Беларусі ў галіне тэхналогій, фінансаў, развіцця грамадзянскай супольнасці, візавай палітыкі.

Ёзэф Мігаш падкрэсліў, што Славакія першапачаткова выступала за зняцце санкцый з Беларусі. "Мы былі ў авангардзе тых краін ЕС, якія казалі, што іх [санкцыі] трэба адмяняць. Цяпер усе разумеюць, што гэта было слушна. І Беларусь нас не падвяла", — заявіў славацкі дыпламат.

Ён таксама расказаў, як на цырымоніі ўручэння даверчых грамат Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на тое, што Славакія і надалей будзе аказваць Беларусі падтрымку і дапамогу. "Я магу сказаць, што лідары нашай краіны да гэтага гатовыя", — заявіў Ёзэф Мігаш.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 25 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:25.06.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:856
 
Ключевые слова:
Словакия Евросоюз Вышеградская группа Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме