https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Ізраіль абмеркавалі завяршэнне ратыфікацыі пагаднення аб бязвізавых паездках


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў абмеркаваў са старшынёй камісіі кнесета па замежных справах і абароне, кіраўніком парламенцкай фракцыі партыі "Лікуд" Зеэвам Элькіным завяршэнне ратыфікацыі пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян.

"Бакі абмеркавалі шэраг актуальных аспектаў двухбаковага парадку дня, уключаючы перспектывы завяршэння ізраільскім бокам працэдур ратыфікацыі пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян, фарміравання ў новым складзе кнесета лігі дружбы "Ізраіль - Беларусь", правядзення пятага пасяджэння сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У МЗС таксама адзначылі, што субяседнікі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у прадаўжэнні рабочых кантактаў у інтарэсах захавання дасягнутага ўзроўню двухбаковага супрацоўніцтва па шырокім спектры, уключаючы парламенцкае вымярэнне.

20 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.03.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:900
 
Ключевые слова:
Беларусь-Израиль Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме