https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія цэніць падключэнне канцлера ФРГ і прэзідэнта Францыі да ўрэгулявання ўкраінскага крызісу


Аб гэтым заявіў 12 лютага кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Расія цэніць падключэнне да ўрэгулявання крызісу ва Украіне лідараў ФРГ і Францыі Ангелы Меркель і Франсуа Аланда, што садзейнічала выніковасці нармандскіх перамоў на вышэйшым узроўні, паведамляе РИА Новости. 

"Цэнім энергічнае падключэнне да працы канцлера ФРГ і прэзідэнта Францыі, што садзейнічала выніковаму завяршэнню літаральна некалькі гадзін таму сустрэчы на вышэйшым узроўні ў нармандскім фармаце ў Мінску", — сказаў Лаўроў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню дыпламатычнага работніка.

У сваю чаргу намеснік прэзідэнта Еўрапейскага парламента Яцэк Чарнецкі, каментуючы дасягнутыя ў Мінску дамоўленасці па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе, заявіў, што Меркель і Аланд ахвяравалі Украінай дзеля эканамічных інтарэсаў уласных краін. 

"Меркель з Аландам, без удзелу ЕС і адстойваючы эканамічныя інтарэсы сваіх дзяржаў, ахвяравалі Украінай. Гэты мір адназначна больш выгадны Маскве, чым Кіеву, таму што дэ-факта палітычна санкцыянуе дасягненні РФ", — заявіў ён у інтэрв`ю УНИАН. "Гэта не перамога Украіны. Думаю, што сёння больш радуюцца ў Маскве, чым у Кіеве", — дадаў Чарнецкі. 

На яго думку, украінскія высокапастаўленыя службовыя асобы спрабуюць цяпер "рабіць добрую міну пры дрэннай гульні". 

Чарнецкі таксама адзначыў, што частка еўрапейскіх дзяржаў "хацелі б мець спакой любой цаной", і ім удалося гэтага дасягнуць. 

Акрамя таго, ён выказаў перакананне, што прарасійскія баевікі, якія падтрымліваюцца Масквой, не спыняцца на ўжо дасягнутых межах і рана ці позна прадоўжаць наступленне. 

"Калі хтосьці верыць, што сепаратысты не захочуць ніводнай соткі або гектара ўкраінскай зямлі, то памыляецца", — сказаў віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента.

На перамовах у Мінску па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, якія прайшлі з удзелам лідараў Украіны, Расіі, ФРГ і Францыі, дасягнута дамоўленасць аб спыненні агню з 00.00 15 лютага, а таксама аб вывадзе замежных войскаў з украінскай тэрыторыі.

БелаПАН
Мінск, 12 лютага 2015
 
Дата публикации:12.02.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:948
 
Ключевые слова:
Украина Война Сепаратизм Переговоры Минский формат Польша Германия Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме