https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Раством і Новым годам кіраўнікоў шэрагу краін


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Раством і Новым годам кіраўнікоў шэрагу краін, вядомых палітыкаў і бізнесменаў.
Як паведаміла прэс-служба беларускага афіцыйнага лідара, віншавальныя пасланні былі накіраваны вышэйшаму кіраўніцтву Расіі, патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, прэзідэнтам Казахстана Нурсултану Назарбаеву, Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Азербайджана Ільхаму Аліеву, Украіны Віктару Януковічу і іншым кіраўнікам краін СНД, Еўропы, Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі.

Віншаванні ад імя Лукашэнкі таксама адпраўлены кіраўнікам міжнародных арганізацый, расійскіх рэгіёнаў, вядомым палітычным і грамадскім дзеячам, прадстаўнікам дзелавых колаў.

"Прыемна зазначыць, што гэты год быў для Беларусі і Расіі годам актыўнага палітычнага дыялогу і канструктыўнага ўзаемадзеяння ў межах Саюзнай дзяржавы і Адзінай эканамічнай прасторы, — гаворыцца ў пасланні Лукашэнкі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. — Упэўнены, што і ў наступным годзе дзякуючы сумесным намаганням будуць рэалізаваныя новыя маштабныя праекты, дасягнуты дамоўленасці па актуальных пытаннях двухбаковых адносінаў, што стане важкім унёскам у развіццё інтэграцыі нашых краін, ва ўмацаванне дружбы і ўзаемаразумення паміж братнімі народамі".

У віншаванні прэзідэнту Казахстана Лукашэнка адзначыў высокі ўзровень узаемаразумення паміж дзвюма краінамі і актыўны характар беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што 2013 год стане для Беларусі і Казахстана новым выніковым этапам на шляху развіцця стратэгічнага партнёрства ва ўсіх сферах.

На адрас Лукашэнкі таксама паступаюць шматлікія навагоднія віншаванні ад замежных лідараў, кіраўнікоў міжнародных арганізацый, дзяржаўных, палітычных і грамадскіх дзеячаў.

"Упэўнены, што ў 2013 годзе мы забяспечым далейшае паглыбленне канструктыўнага супрацоўніцтва і шматузроўневай інтэграцыі. Гэта, несумненна, адпавядае карэнным інтарэсам братніх народаў нашых краін", — гаворыцца ў віншаванні Пуціна Аляксандру Лукашэнку.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2012
 
Дата публикации:29.12.2012
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1870
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Таможенный союз Интеграция Новый год Поздравления Президента
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме