https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Іосіф Шагал: Ізраіль абараняе права свайго народа быць няўразлівым


Маштабная аперацыя "Агнявы слуп" супраць баевікоў у сектары Газа стала адказам на масіраваныя ракетныя абстрэлы з боку палесцінскіх баевікоў тэрыторыі Ізраіля. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 лістапада пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал.
"За час цяперашняга канфлікту, а гэта 12 гадоў, тысяча дзвесце ракет было выпушчана па Ізраілі. Каля аднаго мільёна нашых грамадзян жывуць пад штосекунднай пагрозай ракетнага ўдару. Ізраіль мае права абараняць сваіх грамадзян ад атак, ён абараняе права свайго народа быць няўразлівым", — сказаў пасол.

"З гэтай мэтай мы знішчаем наступальны патэнцыял тэрарыстычнай арганізацыі "Хамас": склады са зброяй, падземныя калідоры, па якіх гэтая зброя дастаўляецца, камунікацыі, шляхам якіх аддаюцца каманды", — дадаў Шагал.

Ён нагадаў, што Ізраіль выйшаў з сектара Газа ў 2005 годзе.

"І што мы атрымалі ў адказ? Ракетны абстрэл, — падкрэсліў пасол. — Мы блакавалі сектар Газа з адзінай мэтай — не дапусціць туды зброю. Мы не блакавалі будаўнічыя матэрыялы, харчы і медыкаменты. Але што мы маем на сёння — адкуль у Газе ракеты? Яны паступаюць праз усе магчымыя і немагчымыя крыніцы".

Паводле слоў Шагала, сёння Ізраіль вядзе з Палесцінай перамовы пра перамір`е. Галоўная ўмова перамір`я — патрабаванне да "Хамаса" раззброіцца і гарантаваць, што болей не будзе пераўзбраення. Калі гэтая ўмова не будзе выкананая, то аперацыя можа быць пашыраная з сухапутным уваходжаннем войскаў на тэрыторыю сектара Газа, чаго мы хацелі б пазбегнуць", — заявіў пасол Ізраіля.

БелаПАН, 20 лістапада 2012
 
Дата публикации:20.11.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1558
 
Ключевые слова:
Израиль-Палестина Терроризм Конфликт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме