https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міхаіл Мясніковіч прапанаваў Украіне разгледзець магчымасць дыверсіфікацыі тавараабароту


Беларусь зацікаўлена ў дыверсіфікацыі структуры тавараабароту з Украінай, заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 25 мая на сустрэчы ў Мінску з першым віцэ-прэм`ерам Украіны Валерыем Харашкоўскім.
"Дарэчы пытанне аб дыверсіфікацыі гандлю. Тавараабарот за мінулы год склаў 6,2 млрд. долараў — гэта вельмі добра, але 68% — гэта нафтапрадукты, — цытуе беларускага прэм`ера прэс-служба ўрада. — Сёлета ў нас падзенне па трактарах, аўтамабілях, халадзільніках і зноў рост па нафтапрадуктах — 77% у першым квартале".

На думку прэм`ер-міністра, у краін вялікія магчымасці для пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "І тут у большай ступені трэба было б выкарыстоўваць магчымасці СНД", — лічыць ён.

Мясніковіч звярнуў увагу на пагадненне аб зоне свабоднага гандлю ў СНД: дакумент ратыфікавалі толькі Беларусь і Расія. "Украіна не ратыфікавала гэты дакумент, не выкананы ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, хаця вы актыўна гэтае пытанне прасоўвалі", — заявіў ён першаму віцэ-прэм`еру Украіны.

Таксама, на думку кіраўніка ўрада, дзвюм краінамі пара пераходзіць ад гандлёвага да інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "На жаль, у нас не хапае стараннасці, каб тыя ідэі, якія ўзніклі, давесці да лагічнага завяршэння", — сказаў ён. У прыватнасці, бакі даўно абмяркоўваюць магчымасць стварэння сумесных кампаній, у тым ліку ў галіне сельгасмашынабудавання. "Паабяцалі адзін аднаму, але пакуль справа не рушылася, — канстатаваў Мясніковіч. — У той жа час, калі мы пойдзем праз стварэнне буйных вытворчых кластараў, гэта будзе выгадна і нам, і вам, у тым ліку з улікам пераваг АЭП". Пакуль жа краіны абапіраюцца на магчымасці ўжо створаных гаспадарчых суб`ектаў.

Прэм`ер-міністр таксама звярнуў увагу на перспектывы пашырэння партнёрства Беларусі і Украіны ў транспартнай сферы. "Мы зацікаўлены ў больш актыўным выхадзе на парты Чарнамор`я, але чыгуначныя тарыфы кусаюцца, у выніку эканоміка не атрымліваецца, — адзначыў ён. — У нас ёсць грузы, якія мы маглі б пераразмеркаваць з балтыйскіх на чарнаморскія парты, але трэба было б падумаць аб чыгуначных тарыфах".

Мясніковіч заявіў, што Беларусь выступае за добрасумленную канкурэнцыю ў гандлёва-эканамічным узаемадзеянні. "У гэтым плане ў нас няма ніякіх абмежаванняў на гандаль з Украінай, аднак прыходзіцца канстатаваць, што з вашага боку чатыры такія абмежаванні і цяпер ідзе пяты антыдэмпінгавы разгляд па шыферы", — сказаў ён. У гэтай сувязі прэм`ер-міністр лічыць патрэбным, каб эксперты дзвюх краін больш актыўна працавалі над вырашэннем праблемных пытанняў, своечасова папярэджваючы такія сітуацыі.

У сваю чаргу Валерый Харашкоўскі адзначыў, што Украіна плануе павялічыць вытворчасць збожжавых прыкладна ў два разы — з 50 млн. да 80—100 млн. тон. Паводле яго слоў, гэта запатрабуе вырашэння шэрагу інфраструктурных праблем, у тым ліку ў галіне развіцця аўтамабільных дарог і чыгунак, партоў, перавозачных працэсаў. Акрамя гэтага, хімічная прамысловасць з экспартна арыентаванай пяройдзе ў імпартна арыентаваную. "Па ўсіх гэтых пытаннях мы абмеркавалі сёння магчымасці супрацоўніцтва. Яно будзе ўзаемавыгадным", — рэзюмаваў першы віцэ-прэм`ер Украіны.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 26 мая 2012
 
Дата публикации:26.05.2012
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:1912
 
Ключевые слова:
Свободная торговля Беларусь-Украина Диверсификация товарооборота Антидемпинговая политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме