https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паслы Польшчы і ЕС вернуцца ў Мінск першымі


Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза Майра Мора і пасол Польшчы Лешак Шарэпка першымі вернуцца ў Мінск у пачатку наступнага тыдня, паведамляе брусельскі сайт EUobserver са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў ЕС.
Паслы астатніх краін Еўрасаюза вернуцца ў Беларусь пазней, адзначае выданне.

Дыпламатычны канфлікт разгарэўся пасля лютаўскага рашэння ЕС аб пашырэнні санкцый у дачыненні да Беларусі. 28 лютага беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку "выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый". Адначасова Мінск адклікаў для кансультацый пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Еўрасаюзе Андрэя Еўдачэнку і пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка. У адказ у канцы лютага — пачатку сакавіка краіны ЕС адклікалі сваіх паслоў з Мінска.

18 красавіка міністр замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак заявіў, што прыйшоў час паслам ЕС вярнуцца ў Беларусь. "Прыйшоў час вяртацца паслам, бо нам трэба, каб паслы выконвалі сваю працу, — заявіў Лайчак. — Яны не павінны быць часткай палітычнай спрэчкі паміж Еўрасаюзам і Беларуссю".

"Да таго ж Еўрасаюз быў дастаткова велікадушны: паслы ЕС выехалі з Беларусі, але мы пакінулі беларускіх паслоў у сваіх краінах, згадзіўшыся з дысбалансам на карысць Беларусі. Гэтым мы хацелі прадэманстраваць, што не зацікаўлены ў эскалацыі сітуацыі", — адзначыў кіраўнік МЗС Славакіі.

30 сакавіка ЕUobserver паведаміў, што паслы ЕС усе разам вернуцца ў Беларусь неўзабаве пасля каталіцкага Вялікадня, "калі Аляксандр Лукашэнка за гэты час не зробіць нейкіх рэзкіх крокаў".

Аднак 5 красавіка Лукашэнка заявіў, што пытанне аб вяртанні дыпламатаў будзе разглядацца ў персанальным парадку. "Гэта былі іх воля. Яны паехалі, зрабіўшы дыпламатычны, палітычны крок, які ў той час наносіў урон нашаму знешнепалітычнаму ведамству як мінімум і нашай дзяржаве як максімум. <...> Калі яны сябе так паводзяць, мы з міністрам замежных спраў дамовіліся, што кожную краіну і кожнага пасла будзем персанальна разглядаць у плане вяртання ў Беларусь. Але гэта не мае нічога агульнага з тым, што мы хочам перашкаджаць вяртанню паслоў", — падкрэсліў ён.

17 красавіка ў інтэрв`ю дзяржаўным СМІ кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей назваў "поўным абсурдам" меркаванне, што, выпусціўшы экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і члена яго каманды Дзмітрыя Бандарэнку, беларускія ўлады ствараюць умовы для вяртання паслоў Еўрасаюза ў Мінск. "Гэта дзве вялікія розніцы, — заявіў чыноўнік. — Пытанне вызвалення зняволеных за канкрэтныя злачынствы ляжыць выключна ў сферы кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт у свой час ясна заявіў: раскаюцца людзі, напішуць адпаведныя прашэнні аб памілаванні — яны будуць разгледжаны ва ўстаноўленым законам парадку. Што і адбылося. І прэзідэнт выразна паказаў сваю паслядоўнасць. А вось пытанне вяртанне паслоў — гэта ўжо з іншай оперы. Еўрасаюз у свой час сам адклікаў сваіх паслоў, і сёння рэальнасць такая, што не мы просім, а Еўрасаюз просіць нас дазволіць паслам вярнуцца ў Беларусь. І не толькі просіць, а патрабуе і нават пагражае новымі санкцыямі".

Еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле ў інтэрв`ю прадстаўніку Фонду Маршала ў Браціславе заявіў, што вызваленне Саннікава і Бандарэнкі "стварае больш спрыяльныя ўмовы" для вяртання еўрапейскіх паслоў у Мінск. "Мы хацелі б, каб яны вярнуліся назад найбліжэйшым часам", — сказаў еўракамісар.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2012
 
Дата публикации:20.04.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2058
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Польша Посольства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме