https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стварэнне апазіцыйнага ўрада Беларусі ў выгнанні азначала б фундаментальнае пагаршэнне міжнароднага становішча ў Еўропе


Такое меркаванне выказаў старшыня аб`яднання "Правы чалавека ў Беларусі" (Берлін) Ханс-Георг Вік, каментуючы сваё нядаўняе выказванне на гэты конт.
1 сакавіка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце беларускай службы "Радыё Свабода" Вік, былы кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі, кіраўнік Кансультатыўна-наглядальнай групы АБСЕ ў Мінску ў 1997—2001 гадах, заявіў: "Пасля антыканстытуцыйнага перавароту ў 1996 годзе (маецца на ўвазе рэферэндум па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. — БелаПАН.) ніхто так і не паспрабаваў стварыць іміграцыйны ўрад за мяжой". "Пра гэта можна пачаць думаць цяпер, улічваючы апошнюю напружанасць у адносінах паміж ЕС і Мінскам", — дадаў Вік, адзначыўшы, што ніводная дзяржава не прызнае ў якасці ўрада ў выгнанні Раду БНР.

Гэта заява выклікала рэзананс у колах беларускай апазіцыі. Група дзеячаў беларускай палітыкі і культуры выступіла з адкрытым лістом, у якім заявіла, што члены Рады БНР, якая дзейнічае ў выгнанні з 1919 года, "з`яўляюцца дастойнымі прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці за межамі краіны".

Ханс-Георг Вік растлумачыў, што падчас анлайн-канферэнцыі меў на ўвазе наступнае: "Разважаючы над пытаннем аб заснаванні ўрада ў выгнанні пры цяперашнім збегу акалічнасцяў, дарэчы прапанаваць ЕС і яго членам узмацніць абмены і супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю як унутры, так і за межамі краіны, напрыклад з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам у выгнанні і структурамі грамадзянскай супольнасці, якія ўдзельнічаюць у праграмах Усходняга партнёрства".

Паводле яго меркавання, палітычная апазіцыя Беларусі магла б абвясціць сябе ўрадам у выгнанні толькі ў тым выпадку, калі б гэты крок "шырока падтрымалі ключавыя краіны".

Як адзначыў Вік, урады ў выгнанні звычайна ствараюцца ў выпадку ваеннай акупацыі, калі гвалтоўна скінуты законны ўрад спрабуе атрымаць міжнароднае прызнанне, асталяваўшыся за мяжой. У якасці прыкладу ён назваў польскі ўрад у Лондане пасля нямецка-савецкай акупацыі Польшчы ў 1939 годзе.

"Безумоўна, палітычныя апаненты дзейнай у Беларусі ўлады прыгнятаюцца ва ўсіх адносінах, — канстатаваў Вік. — Заходнія краіны не лічаць, што ўрад, які цяпер у Беларусі ва ўладзе, быў узаконены праз дэмакратычныя выбары. Тым не менш яны маюць з гэтым урадам афіцыйныя адносіны і заклікаюць яго адпавядаць еўрапейскім стандартам дэмакратыі і правоў чалавека — на сённяшні дзень, беспаспяхова".

Аднак больш жорсткія адносіны з афіцыйным Мінскам і прызнанне ўрада, сфарміраванага палітычнай апазіцыяй за мяжой, адзначыў ён, "азначала б фундаментальнае пагаршэнне міжнароднага становішча ў Еўропе". "Некаторыя краіны — Расія і іншыя — не падтрымалі б такі міжнародны крок", — растлумачыў Вік.

У той жа час, паводле яго слоў, на фоне пагаршэння сітуацыі ў Беларусі кантакты еўрапейскіх інстытутаў і асобных урадаў з беларускай грамадзянскай супольнасцю актывізуюцца. Прычым вельмі часта такія кантакты будуць адбывацца за межамі Беларусі, напрыклад у кантэксце праграмы ЕС "Усходняе партнёрства". "У гэтым плане неабходна зрабіць значна больш", — перакананы Ханс-Георг Вік.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2012
 
Дата публикации:06.04.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2046
 
Ключевые слова:
Восточное партнёрство Беларусь-Евросоюз Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме