https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новы нямецкі прэзыдэнт будзе гаварыць пра Беларусь у Варшаве


Беларускае пытаньне будзе абмяркоўвацца гэтымі днямі ў Варшаве паміж новым прэзыдэнтам Нямеччыны Ёахімам Гаўкам і ягоным польскім калегам Браніславам Камароўскім, падаюць нямецкія СМІ.
Візыт распачынаецца сёньня. Гэта першая афіцыйная замежная паездка Гаўка на новай пасадзе.

Напярэдадні ў размове з журналістамі Ёахім Гаўк адзначыў, што пасьля падзеньня Бэрлінскага мура, які падзяляў Эўропу на свабодную і несвабодную, свабода, бясьпека, права і дабрабыт павінны запанаваць на ўсім кантынэнце, у прыватнасьці ва Ўсходняй Эўропе і найперш у Беларусі. «Менавіта такім чынам мы хочам працаваць у рамках «Усходняга партнэрства ЭЗ», — дадаў Гаўк.

Паведамляецца, што прэсавая канфэрэнцыя Ёахіма Гаўка па выніках паездкі ў Польшчу адбудзецца ў аўторак.

Прыняўшы 23 сакавіка прэзыдэнцкую прысягу, 72-гадовы Ёахім Гаўк — былы лютэранскі пастар, актывіст праваабарончага руху і актыўны ўдзельнік антыкамуністычнай рэвалюцыі ў ГДР — стаў 11-м ачольнікам дзяржавы з часоў Другой усясьветнай вайны. Ёахім Гаўк замяніў на пасадзе прэзыдэнта Крысьціяна Вульфа, які падаў у адстаўку з-за карупцыйнага скандалу.

Пасада прэзыдэнта ў Нямеччыне мае збольшага прадстаўнічыя функцыі.

Радыё Свабода
26 сакавіка 2012
 
Дата публикации:26.03.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1924
 
Ключевые слова:
Германия-Польша Белорусский вопрос Санкции Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме