https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Казахстан актыўна выбудоўваюць узаемаадносіны ў інтэграцыйных аб`яднаннях


Гэта адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 7 лютага на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Анатолем Смірновым, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Анатолю Смірнову за істотны ўклад у беларуска-казахстанскае супрацоўніцтва

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што пасол павінен паляпшаць адносіны паміж дзяржавамі і ва ўсёй палітры ўзаемаадносін знаходзіць лепшае, бачыць тыя праблемы, якія трэба вырашаць, але, на жаль, гэта не заўсёды так. Кіраўнік дзяржавы выказаў словы вялікай удзячнасці паслу Казахстана за яго істотны ўклад у развіццё беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння. "Беларусь і Казахстан знаходзяцца ў самым блізкім інтэграцыйным эканамічным аб`яднанні, у цесным ваенна-палітычным аб`яднанні", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Анатоль Смірноў сказаў, што Казахстан будзе далей развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, нарошчваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з Беларуссю.

Па аб`ёме беларускага экспарту Казахстан з`яўляецца трэцім па значнасці партнёрам Рэспублікі Беларусь сярод краін СНД. Беларусь разглядае Казахстан у якасці апорнай пляцоўкі для нарошчвання беларускага экспарту ў рэгіён Цэнтральнай Азіі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Звязда, 8 лютага 2012
 
Дата публикации:08.02.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2006
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Анатолий Смирнов Посольство Казахстана
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме