https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Двум грамадзянам Польшчы, дыпламату і еўрапарламентарыю, адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь


Беларускія пагранічнікі не ўпусцілі на тэрыторыю краіны старшыню аб`яднання Wspolnota Polska Лангіна Камалоўскага і польскага еўрапарламентарыя, члена партыі "Польшча важнейшая за ўсё" (PJN) Марака Мігальскага, паведамляе польскі інфармацыйны партал TVN24.
Няўрадавая Wspolnota Polska дзейнічае пад патранажам сената Польшчы, займаецца ўмацаваннем сувязяў паміж польскімі дыяспарамі за мяжой і аказаннем дапамогі палякам па ўсім свеце. Камалоўскі накіроўваўся 14 жніўня ў Гродна на ўрачыстасці з нагоды свята Войска Польскага, арганізаваныя непрызнаным беларускімі ўладамі Саюзам палякаў на Беларусі. На пераходзе ў Кузніцы беларускія пагранічнікі паведамілі Камалоўскаму, што яму забаронены ўезд у Беларусь. За растлумачэннямі польскаму прадстаўніку параілі звярнуцца ў беларускае пасольства ў Польшчы.

Камалоўскі не разумеў, з чым можа быць звязана гэта забарона. Паводле яго слоў, ён ніколі не ўдзельнічаў у дэманстрацыях на тэрыторыі Беларусі — толькі ў сустрэчах і ўрачыстасцях. Усё было ў парадку да ліпеня гэтага года, калі Камалоўскага не пусцілі ў Беларусь на ўрачыстасці з нагоды гадавіны аперацыі Арміі Краёвай "Вострая брама", арганізаваныя ўсе тым жа Саюзам палякаў на Беларусі.

Пасля першага інцыдэнту польскі прадстаўнік не атрымаў растлумачэнняў ад беларускага боку, але паколькі іншыя ўдзельнікі цяперашняй паездкі атрымалі беларускія візы (самому Камалоўскаму віза не патрэбна, бо ён мае дыпламатычны пашпарт), ён вырашыў, што гэтым разам зможа ўехаць у Беларусь.

Паводле слоў Камалоўскага, ён больш не будзе спрабаваць уехаць у Беларусь датуль, пакуль сітуацыя не праясніцца.

Марака Мігальскага беларускія пагранічнікі знялі з цягніка на пагранпераходзе "Цярэспаль" — "Брэст" у ноч з 14 на 15 жніўня. "Мяне вывелі з цягніка і праводзілі да месца пагранічнага кантролю. Там мне вярнулі білет і паведамілі пасля доўгага чакання, што мяне не ўпускаюць у Беларусь", — цытуе еўрадэпутата TVN24.

Паведамляецца, што Мігальскі ехаў у Беларусь паводле запрашэння закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна", каб абмеркаваць сітуацыю з перадачай польскай Генпракуратурай у Беларусь інфармацыі пра банкаўскія рахункі кіраўніка цэнтра Алеся Бяляцкага.

Нагадаем, Бяляцкі быў арыштаваны ў Мінску 4 жніўня паводле падазрэння ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Падставай для арышту стала інфармацыя пра яго банкаўскія рахункі, перададзеная беларускім уладам Літвой і Польшчай.

У Беларусі Мігальскі таксама разлічваў сустрэцца з дзеячамі апазіцыі, членамі сем`яў рэпрэсаваных, прадстаўнікамі неафіцыйнага Саюза палякаў.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 15 жніўня 2011
 
Дата публикации:15.08.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3122
 
Ключевые слова:
Союз поляков в Беларуси Беляцкий Войско Польское Польша Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме