https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка чакае ад Далі Грыбаўскайтэ рэкамендацый па "Усходнім партнёрстве"


Аляксандра Лукашэнку цікавіць меркаванне Далі Грыбаўскайтэ наконт ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Пра гэта ён заявіў 20 кастрычніка перад пачаткам сустрэчы з прэзідэнтам Літвы ў вузкім складзе.
"Хацеў бы пачуць Ваша меркаванне, будзе яна (ініцыятыва. — БелаПАН.) развівацца ці так і застанецца ў замарожаным стане. Вы член ЕС, і гэта накладвае адбітак на нашу сустрэчу. Вы нам парэкамендуеце, па якіх напрамках дзейнічаць ", — сказаў беларускі прэзідэнт.

Паводле меркавання Лукашэнкі, у беларуска-літоўскага супрацоўніцтва добрыя перспектывы, асабліва ў сферы энергетыкі.

"Мы знаходзімся ў неспрыяльным становішчы, нам трэба думаць, як забяспечыць нашу незалежнасць. Мы можам шмат вырашыць, дамовіўшыся з балтыйскімі краінамі", — заявіў прэзідэнт Беларусі.

Ён паведаміў, што падчас перамоў з Даляй Грыбаўскайтэ плануе абмеркаваць увесь спектр двухбаковых адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічных.

У 2010 годзе ўзаемны тавараабарот вырас прыкладна на 30%, у наступным годзе рэальна выйсці на 1 млрд. долараў, мяркуе Лукашэнка.

У сваю чаргу Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што Літва зацікаўлена ў паляпшэнні і актывізацыі адносін з Беларуссю.

Яна нагадала, што ў наступным годзе Літва будзе старшынстваваць у АБСЕ. "У гэтых рамках мы хочам дапамагчы Беларусі, быць побач падчас выбараў, дапамагчы быць больш адкрытай і прызнанай у Еўропе", — сказала прэзідэнт Літвы.

Яна падкрэсліла, што Літва гатовая "супрацоўнічаць і абараняць інтарэсы Беларусі ў Еўрасаюзе настолькі, наколькі Беларусь будзе гэтага жадаць".

Мінск, 20 кастрычніка 2010
Таццяна Каравянкова, БелаПАН


 
Дата публикации:20.10.2010
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:12498
 
Ключевые слова:
Литва Евросоюз Беларусь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме