https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Пачынаем сур`ёзную, карпатлівую работу". Грызлоў расказаў аб сваіх задачах на пасадзе пасла ў Беларусі


Ёсць усе перадумовы для паляпшэння дабрабыту грамадзян Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў 3-га лютага Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
Дыпламат нагадаў, што 4 лістапада 2021 года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы былі зацверджаны асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады, так званыя 28 саюзных праграм.

"Пачынаем сур`ёзную, карпатлівую работу, - сказаў Барыс Грызлоў. - Мне як паслу і ўсяму нашаму пасольству будзе неабходна забяспечыць дыпламатычнае суправаджэнне ўсіх прынятых рашэнняў. Рашэнняў гэтых шмат: гэта і рэалізацыя саюзнага дагавора, гэта і ваенная дактрына, і канцэпцыя міграцыйнай палітыкі. 28 галіновых саюзных праграм - гэта фактычна паток пытанняў, якія нам будзе неабходна карпатліва вырашаць. Трэба будзе насычаць гэтыя праграмы рэальнымі законамі, нарматыўнымі актамі. Гэта вельмі вялікая работа".

Пасол упэўнены, што ў канцы тэрміну рэалізацыі саюзных праграм насельніцтва Беларусі і Расіі ацэніць рэальныя вынікі Саюзнай дзяржавы. "Галоўнае, каб нашы грамадзяне сталі жыць лепш. Для гэтага ёсць усе перадумовы", - заявіў Барыс Грызлоў.

3 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2022
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:248
 
Ключевые слова:
Посольство Россия Борис Грызлов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме