https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Беларусі вядзе працу з украінскім бокам па пошуку шляхоў эвакуацыі беларускіх грамадзян


МЗС Беларусі разам з украінскім бокам вядзе працу па пошуку шляхоў эвакуацыі беларускіх грамадзян, расказалі ў знешнепалітычным ведамстве нашай краіны.
«У сувязі з закрыццём украінскім бокам усяго перыметра дзяржаўнай мяжы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь паўторна звяртае ўвагу беларускіх грамадзян на рэкамендацыю ўсталяваць і падтрымліваць пастаянны кантакт з пасольствам Беларусі ва Украіне і галоўным консульскім упраўленнем беларускага знешнепалітычнага ведамства», — сказалі ў МЗС.

«У цяперашні час вядзецца праца з украінскім бокам па пошуку шляхоў эвакуацыі беларускіх грамадзян, — удакладнілі ў ведамстве. — Сачыце за абнаўленнямі інфармацыі на сайце МЗС і ў сацыяльных сетках».

Тэлефоны гарачай лініі: + 380504062330; + 375173794771 і + 375173792673, consul@mfa.gov.by.

Звязда, 24 лютага 2022
 
Дата публикации:24.02.2022
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:388
 
Ключевые слова:
Украина Война Эвакуация Граждане Беларуси Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме