https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мнангагва і Дапкюнас адкрылі офіс Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Мінску


Прэзідэнт Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва 17 студзеня прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця офіса Ганаровага консульства гэтай краіны ў Мінску.
Зімбабвійскі кіраўнік дзяржавы сумесна з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Андрэем Дапкюнасам перарэзалі чырвоную стужку, тым самым даўшы старт дзейнасці Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Беларусі. "Для мяне вялікі гонар прыняць удзел у гэтай урачыстай цырымоніі, якая сведчыць аб усё большых кантактах паміж Зімбабвэ і Беларуссю", - сказаў Эмерсан Мнангагва.

У сваю чаргу ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі Аляксандр Зінгман адзначыў важнасць гэтага мерапрыемства. Ён сказаў, што беларускі бок сардэчна прымае зімбабвійскую дэлегацыю, і запэўніў у тым, што Ганаровае консульства будзе прыкладаць належныя намаганні для далейшага развіцця беларуска-зімбабвійскага супрацоўніцтва. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Рэспублікай Зімбабвэ ўстаноўлены 16 красавіка 1992 года.

Пасол Беларусі ў ПАР акрэдытаваны ў Зімбабвэ па сумяшчальніцтве з красавіка 2018 года. Пасол Зімбабвэ ў Расіі акрэдытаваны ў Беларусі па сумяшчальніцтве з чэрвеня 2016 года.

17 студзеня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.01.2019
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:540
 
Ключевые слова:
Почётный консул Зимбабве Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме