https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Казахстан для Беларусі з`яўляецца адной з самых блізкіх дзяржаў


Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада на сустрэчы з паслом Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.
"Перад афіцыйным візітам прэзідэнта Казахстана ў нас добрае ўступленне да яго. Гэта ўжо добра. Што дрэнна — сябры з`язджаюць. Жыццё дыпламатаў такое, як і ў ваенных. Адслужыў тэрмін — паехаў на іншую працу, на радзіму, яшчэ кудысьці. Мы гэта разумеем. Але яшчэ раз падкрэсліваю: вы для нас чалавек не чужы. Вы рабілі вельмі шмат для таго, каб у нас былі добрыя адносіны паміж краінамі, вы рабілі ўсё, каб нашы народы былі блізкія", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

"Мы ў эканамічным саюзе з вамі, у нас няма палітычных рознагалоссяў, мы аднолькава глядзім на парадак дня міжнародных адносін. Словам, разыходжанняў у нас няма практычна ніякіх. І ў гэтым вялікая ваша заслуга — ва ўмацаванні сяброўства паміж Казахстанам і Беларуссю", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён выказаў надзею, што Булегенаў назаўжды застанецца сябрам беларускага народа і дзяржавы. "І дзе б вы ні працавалі надалей, вы будзеце памятаць, што частка вашага жыцця была прысвечаная Беларусі", — дадаў ён.

У сваю чаргу дыпламат падкрэсліў, што за гады працы ў Беларусі паспеў палюбіць яе і захавае пра краіну самыя цёплыя ўспаміны. Ён таксама адзначыў важнасць патрыятычнага выхавання, захавання памяці пра Вялікую Айчынную вайну і яе герояў, чаму ў Беларусі надаецца вялікае значэнне.

Новым паслом Казахстана ў Беларусі прызначаны Ермухамет Ертысбаеў, які раней быў дэпутатам Вярхоўнага савета краіны, дарадцам прэзідэнта, дырэктарам Казахстанскага інстытута стратэгічных даследаванняў, загадчыкам аддзела Адміністрацыі прэзідэнта, міністрам культуры, інфармацыі і спорту. З 2013 года займаў пасаду пасла ў Грузіі.

29—30 лістапада Беларусь наведае прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Ён правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім і пашыраным складах. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў таксама возьмуць удзел у працы беларуска-казахстанскага бізнес-форуму.

30 лістапада ў Мінску запланаванае пасяджэнне сесіі Савета калектыўнай бяспекі з удзелам лідараў ўсіх краін — членаў АДКБ, куды ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2017
 
Дата публикации:28.11.2017
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:868
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Ергали Булегенов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме