https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь заўсёды была прыхільна да ўмацавання добрасуседскіх адносін з Украінай


Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал у інтэрв`ю навуковаму штогадоваму часопісу "Україна дипломатична".
"Беларусь заўсёды была прыхільна да ўмацавання добрасуседскіх адносін з Украінай. У нас ёсць агульная шматвяковая гісторыя, вельмі падобная культура. Украіна з`яўляецца для Беларусі адным з важнейшых палітычных і гандлёва-эканамічных партнёраў", - сказаў Ігар Сокал.

Дыпламат падкрэсліў, што ўзважаная пазіцыя Беларусі і асабіста яе Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі па шэрагу актуальных для Украіны пытанняў двухбаковага і міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку па пытаннях мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе краіны, садзейнічаюць канструктыўнаму характару міждзяржаўнага дыялогу дзвюх дзяржаў, пазітыўнай дынаміцы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

"Галоўны для нас вынік работы ва Украіне - гэта тое, што больш за 80 працэнтаў украінцаў станоўча ставяцца да Беларусі. Беларускі бок разлічвае на далейшае развіццё шматпланавага супрацоўніцтва з Украінай па шырокім спектры пытанняў", - звярнуў увагу дыпламат.

Паводле слоў пасла, за 25 гадоў беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва створаны добры фундамент, які дасць магчымасць дзяржавам заняць дастойнае месца ў архітэктуры сучаснага свету.

Паміж краінамі не існуе нявырашаных праблем, а па існуючых пытаннях іх кіраўніцтва заўсёды знаходзіла ўзаемапрымальныя рашэнні.

23 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2016
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:947
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме