https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на пачатак самага актыўнага дыялогу паміж Беларуссю і Польшчай


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 5 снежня на сустрэчы з маршалкам сената Польшчы Станіславам Карчэўскім.
"Вельмі спадзяюся і амаль упэўнены, што ваш візіт у Беларусь будзе пачаткам самага актыўнага дыялогу паміж нашымі краінамі, - заявіў беларускі лідар. - Пры ўсіх інтарэсах Польшчы і Беларусі, згадзіцеся, дзяліць нам няма чаго. Мы заўсёды жылі ў дружбе і згодзе. У нас вельмі блізкая, а часам агульная гісторыя. І паколькі часам узнікаюць пытанні з боку Польшчы, можа, у нас у часткі насельніцтва, адносна нашай агульнай гісторыі, я вас хачу запэўніць, што мы заўсёды будзем адкрыты. Мы гатовы адказваць заўсёды на пытанні і запыты польскага боку".

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў практычна падобныя падыходы адносна гісторыі. "Гісторыя не павінна мяняцца пад палітыку і палітычных дзеячаў. Гісторыю нельга мяняць пад кан`юнктуру падзей. І наша галоўная задача - максімальна дакладна яе ведаць і дзейнічаць так, каб у наш адрас потым не сказалі, што мы не ўлічваем гістарычнае мінулае і ўрокі гісторыі", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што апошнім часам паміж краінамі актывізаваўся палітычны дыялог, адбыўся шэраг візітаў на розных узроўнях. Пры гэтым паміж Беларуссю і Польшчай устанавіўся даволі высокі ўзровень гандлёва-эканамічных адносін.

"Але гэта абсалютна не адпавядае нашым магчымасцям. Думаю, што нам тут ёсць над чым працаваць. Вы абсалютна можаце разлічваць на тое, што закрытых тэм і сфер у нашых адносінах быць не можа. Мы заўсёды будзем адкрыты, гатовы абмяркоўваць любую праблему", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што краінам неабходна ўзнімаць палітычныя адносіны на ўзровень эканамічных. "Без народнай дыпламатыі, без парламенцкага вымярэння ў сучасным свеце вельмі цяжка выбудоўваць і палітычныя, і эканамічныя адносіны. Таму ваш візіт яшчэ важны і таму, што ён будзе садзейнічаць нармалізацыі нашых адносін і выхаду на высокі ўзровень супрацоўніцтва", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Па выніках студзеня-верасня 2016 года вартасны аб`ём беларуска-польскага тавараабароту склаў $1,52 млрд супраць $1,38 млрд за аналагічны перыяд мінулага года.

Аб`ём беларускага экспарту ў Польшчу склаў $642,5 млн (тэмп росту 112,4 працэнта), імпарту з Польшчы - $877,6 млн (108 працэнтаў). Польшча з`яўляецца трэцім партнёрам Беларусі па тавараабароце, шостым - па экспарце і трэцім - па імпарце. У студзені-верасні 2016 года ў эканоміку Беларусі прыцягнута інвестыцый з Польшчы на суму $174,5 млн, большасць з якіх прамыя. Польшча ўваходзіць у першую дзясятку краін-інвестараў у эканоміку Беларусі.

У Польшчы дзейнічае 17 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў, суб`ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб`ютараў беларускіх прадпрыемстваў. У Беларусі працуе звыш 350 прадпрыемстваў з польскім капіталам. Што датычыцца міжпарламенцкага супрацоўніцтва, то ў 2016 годзе яно значна актывізавана.

У красавіку ў сейме Польшчы сфарміравана польска-беларуская парламенцкая група. У Нацыянальным сходзе Беларусі пятага склікання рашэнне аб фарміраванні рабочай групы па супрацоўніцтве з парламентам Польшчы прынята ў чэрвені 2016 года. Цяпер у парламенце шостага склікання ідзе працэс фарміравання такой групы.

5 снежня 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.12.2016
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:837
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме