https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь у 2017 годзе будзе старшынстваваць у Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве (ЦЕІ)


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў па выніках удзелу кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея ў штогадовай сустрэчы міністраў замежных спраў (СМЗС) краін - удзельніц ЦЕІ ў г. Баня-Лука (Боснія і Герцагавіна).
"СМЗС было прынята кансэнсуснае рашэнне аб старшынстве Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве ў 2017 годзе. Беларусь упершыню будзе старшынстваваць у гэтай еўрапейскай субрэгіянальнай арганізацыі", - адзначылі ў прэс-службе. У 2016 годзе ў ЦЕІ старшынствуе Боснія і Герцагавіна.

У ходзе мерапрыемства кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін ЦЕІ абмеркавалі бягучую сітуацыю ў рэгіёне і перспектывы далейшага развіцця арганізацыі.

У цэнтры дыскусіі былі пытанні, звязаныя з міграцыйным крызісам у Еўропе, процідзеяннем арганізаванай злачыннасці, барацьбой з гандлем людзьмі і карупцыяй, пашырэннем трансгранічнага і рэгіянальнага супрацоўніцва, развіццём транспартнай і энергетычнай інфраструктуры, забеспячэннем макраэканамічнай стабільнасці і прыцягненнем інвестыцый.

У выступленні на пленарным пасяджэнні міністэрскай сустрэчы Уладзімір Макей падкрэсліў значнасць і запатрабаванасць ЦЕІ ў якасці платформы для развіцця дыялогу і прагматычнага супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропы ў мэтах умацавання стабільнасці ў рэгіёне.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасці выкарыстання патэнцыялу арганізацыі для садзейнічання ўстойліваму эканамічнаму развіццю і пашырэння ўзаемасувязей.

У ходзе свайго старшынства ў ЦЕІ ў 2017 годзе Беларусь плануе ўдзяліць асаблівую ўвагу тэматыцы сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці розных інтэграцыйных працэсаў у Еўропе ў кантэксце спрашчэння гандлю, гарманізацыі стандартаў і працэдур, развіцця транспарту і лагістыкі.

Адначасова будуць прадоўжаны намаганні па забеспячэнні геаграфічнай збалансаванасці дзейнасці ЦЕІ, а таксама пашырэнні партнёрстваў з іншымі міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі.

Адбыўся шэраг рабочых кантактаў Уладзіміра Макея, у прыватнасці, з міністрам замежных спраў Босніі і Герцагавіны Ігарам Црнадакам, федэральным міністрам Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасціянам Курцам, намеснікам міністра замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Ліліянам Дарыем і генеральным сакратаром ЦЕІ Джавані Карач`ёла ды Ветры. Былі абмеркаваны мадальнасці ўзаемадзеяння ў ходзе беларускага старшынства ў ЦЕІ, а таксама актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
________________________________________

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва (ЦЕІ) - рэгіянальнае аб`яднанне, створанае ў 1989 годзе Італіяй, Аўстрыяй, Венгрыяй і Югаславіяй. Цяпер у склад ЦЕІ ўваходзяць 18 дзяржаў (Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чэхія, Чарнагорыя і Украіна). Беларусь з`яўляецца ўдзельніцай ЦЕІ з 1996 года.

16 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:978
 
Ключевые слова:
Центрально-Европейская инициатива Товарооборот Интеграция Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме