https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Ліёне адкрылася ганаровае консульства Беларусі


У Ліёне (Францыя) 10 снежня адбылося афіцыйнае адкрыццё Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь.
Як паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі, ганаровае консульства размешчана на адной з самых вядомых плошчаў Ліёна — Антанен Пансэ. 

Ганаровы консул Беларусі ў Ліоне Жан Жак Ранк будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе рэгіён Рона — Альпы. Ён з’яўляецца адным з самых вядомых адвакатаў у дадзеным рэгіёне Францыі, паведамілі ў прэс-службе пасольства. 

Як адзначыў на афіцыйным прыёме пасол Беларусі Павел Латушка, Ганаровае консульства ў Ліёне з’яўляецца першай падобнай установай Беларусі ў Францыі. Дыпламат падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемакарысных адносін з Францыяй і адзначыў прыярытэтнасць развіцця міжрэгіянальнага беларуска-французскага супрацоўніцтва. 

Пасол Беларусі падкрэсліў, што галоўнай задачай дзейнасці Ганаровага консула Беларусі ў Ліёне будзе з’яўляцца "спрыянне развіццю эканамічнага супрацоўніцтва праз кантакты дзелавых колаў дзвюх краін, рэалізацыя сумесных праектаў у галіне культуры і адукацыі, а таксама консульска-прававая дапамога грамадзянам Беларусі". 

Латушка паведаміў, што на 26 студзеня 2016 года у Ліёне адбудзецца прэзентацыя магчымасцяў гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі, якая будзе арганізавана сумесна з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і гандлёва-прамысловай палатай Ліёна і рэгіёна Рона — Альпы. 

На 17 красавіка 2016 года запланаваны Дзень беларускай культуры ў Ліёне, а ў чэрвені Беларусь прыме ўдзел у прэзентацыі ганаровых консульстваў, якія знаходзяцца ў Ліёне. 

Латушка адзначыў, што Беларусь мае даўнія гістарычныя сувязі з Ліёнам. Паводле яго слоў, у Гродне знаходзіцца помнік Жану Эмануілу Жэльберу, выхадцу з Ліёна, які заснаваў першую медыцынскую акадэмію ў Беларусі, аптэку, акушэрскую і ветэрынарную школы, Батанічны сад. Беларусь і Ліён, нагадаў дыпламат, звязвае таксама традыцыя ткацтва слуцкіх паясоў. 

Ганаровы консул Беларусі Жан-Жак Ранк падкрэсліў, што ў 2016 годзе Мінск і Ліён будуць адзначаць 40-годдзе ўсталявання пабрацімскіх сувязяў.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 11 снежня 2015
 
Дата публикации:11.12.2015
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1281
 
Ключевые слова:
Почётное консульство Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме