https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка прапануе Аўстрыі адкрыць новую старонку ў адносінах


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 13 кастрычніка на сустрэчы з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлам і першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам.
"Нам трэба на аснове таго вопыту супрацоўніцтва, які ў нас ёсць, адкрываць новую старонку і рухацца наперад", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што час для гэтага не ўпушчаны, Беларусь падтрымлівала сувязі з Аўстрыяй. Прэзідэнт падзякаваў аўстрыйскаму боку за інвестыцыі і крэдытную дапамогу, аказаныя пры мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будуць з вялікім задавальненнем вітаць аўстрыйскі бізнес.

"Умова толькі адна - каб тыя, хто прыходзяць сюды, ставіліся да нашага народа гэтак жа, як яны працуюць у Аўстрыі, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы вас будзем абараняць гэтак жа, як свае беларускія кампаніі. Вы нам чужымі не будзеце, мы будзем рабіць усё, каб вам тут было камфортна. І з боку аўстрыйскага бізнесу такое ж павінна быць прыстойнае стаўленне да нашай дзяржавы, да нашага народа".

13 кастрычніка 2015, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.10.2015
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:747
 
Ключевые слова:
Австрия Евросоюз Товарооборот Инвестиции Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме