https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прымусіла гаварыць аб сабе як аб самастойнай дзяржаве


На гэты факт звярнуў увагу пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал.
"Калі краіна робіць усё ў інтарэсах свайго народа, гэта і ёсць сапраўдная незалежнасць. Незалежнасць ад якіх-небудзь фактараў", - сказаў пасол.

"Беларусь прымусіла гаварыць аб сабе як аб самастойнай дзяржаве. І той факт, што Беларусь ператварылася ў пляцоўку для вельмі сур`ёзных перагавораў з удзелам сусветных лідараў, сведчыць аб тым, што гэта краіна незалежная, інакш гэта месца не было б выбрана", - лічыць дыпламат. Паводле яго слоў, тое, як маладыя беларусы сябе адчуваюць, гавораць аб сабе, сваёй краіне, сведчыць, што яны - грамадзяне незалежнай дзяржавы.

"Час ідзе, ён працуе, як правіла, на ўмацаванне незалежнасці, што я і бачу ў Беларусі", - адзначыў Іосіф Шагал.

3 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.07.2015
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:907
 
Ключевые слова:
Беларусь-Израиль День Независимости
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме