https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь выступае за ўключэнне трэціх краін у дыялог з дзяржавамі "Усходняга партнёрства" і ЕС


Аб гэтым паведаміў 24 ліпеня на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.
"Лічым, што на фоне абвастрэння сітуацыі вакол "Усходняга партнёрства" прапановы, накіраваныя на ўключэнне ў дыялог, зніжэнне ўзроўню напружанасці, асабліва актуальны", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС. "Сутнасць нашых прапаноў ва ўключэнні трэціх краін у дыялог з дзяржавамі - удзельніцамі "Усходняга партнёрства" і ЕС з мэтай гарманізацыі інтэграцыйных працэсаў на прасторы ад Лісабона да Уладзівастока", - прадоўжыў ён.

Наступным крокам у гэтым напрамку маглі б стаць канкрэтныя сумесныя праекты ў розных галінах, у тым ліку інфраструктурнага характару. "Прычым, калі мы гаворым аб трэціх краінах, мы маем на ўвазе не толькі Расію, але і, напрыклад, такога значнага ўдзельніка рэгіянальных працэсаў, як Турцыя, а таксама іншыя краіны", - растлумачыў Дзмітрый Мірончык.

24 ліпеня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2014
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:676
 
Ключевые слова:
Восточное партнёрство Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме