https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для Беларусі Еўразійскі эканамічны саюз вельмі важны, упэўнены кіраўнік МЗС


Стэнаграма інтэрв`ю Уладзіміра Макея, якое адбылося 24 чэрвеня ў Гаване, размешчана на сайце МЗС Беларусі.
Для Беларусі Еўразійскі эканамічны саюз вельмі важны. Такім невялікім дзяржавам, як Беларусь і Куба, не выжыць у адзіночку ў сённяшнім хутка зменлівым свеце, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв`ю інфармацыйнаму агенцтву Прэнса Лаціна і кубінскаму тэлебачанню.

"Ва ўсім свеце развіваюцца рэгіянальныя аб`яднанні, якія ўключаюць усё большую і большую колькасць дзяржаў, — зазначыў міністр. — Сёння тры чвэрці міжнароднага гандлю адбываецца праз рэгіянальныя аб`яднанні. Таму Беларусь і Куба як дзяржавы, якія не валодаюць нейкімі вялікімі стратэгічнымі запасамі карысных выкапняў, проста абавязаны браць удзел у інтэграцыйных працэсах. Таму, пралічыўшы ўсе за і супраць, мы цвёрда прынялі рашэнне браць удзел у стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза".

Макей падкрэсліў, што беларуская эканоміка экспартна арыентаваная, да 80% тавараў пастаўляецца на экспарт. "А ўдзел у гэтым саюзе дае нам магчымасць выхаду на 170-мільённы рынак. У Беларусі ўсяго толькі 10 мільёнаў насельніцтва. І што самае галоўнае — мы прыйдзем праз некалькі гадоў да таго, што будзе створана агульная эканамічная прастора з адзінымі правіламі гаспадарання. Таму для Беларусі гэта адназначна выгадна, але гэта не азначае, што мы сканцэнтруемся толькі на супрацоўніцтве ўнутры гэтага саюза", — заявіў кіраўнік МЗС Беларусі.

Паводле яго слоў, плануецца дыверсіфікаваць эканоміку, каб быць застрахаванымі на выпадак узнікнення нейкіх крызісных з`яў у тым ці іншым рэгіёне. "Таму мы сёння вельмі актыўна развіваем нашы гандлёва-эканамічныя адносіны з краінамі Лацінскай Амерыкі, з краінамі Афрыкі, з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі і Азіі ў цэлым, з краінамі Блізкага Усходу, з усімі рэгіёнамі. Мы пастаўляем туды свае тавары, атрымліваем узамен прадукцыю з гэтых краін. Мы ўмацоўваем сваю дыпламатычную прысутнаць у гэтых рэгіёнах", — падкрэсліў міністр.

І тут, зазначыў ён, задача заключаецца ў тым, каб знайсці варыянты супрацоўніцтва паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і рознымі рэгіянальнымі аб`яднаннямі і арганізацыямі на розных кантынентах. "Таму мы не будзем адгароджвацца ад нашых партнёраў, мы будзем актыўна развіваць сувязі з усімі дзяржавамі, дзе нас чакаюць як гандлёва-эканамічных партнёраў", — заявіў Уладзімір Макей.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:27.06.2014
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:814
 
Ключевые слова:
Беларусь-Куба Евразийский союз Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме