https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Часовы павераны ў справах Літвы Ёнас Даніляўскас: Самае галоўнае, што мы здолелі захаваць і ўмацаваць свабоду і незалежнасць нашай краіны


У пасольстве Літвы ў Беларусі 11 студзеня прайшлі мерапрыемствы з нагоды Дня абаронцаў свабоды, які ў Літоўскай Рэспубліцы адзначаюць 13 студзеня.
"Гэта вельмі трагічны дзень для літоўскага народа, — адзначыў часовы павераны ў справах Літвы ў Беларусі Ёнас Даніляўскас, — але адначасова гэта і адна з найважнейшых дат у нашай барацьбе за свабоду".

"Дваццаць два гады таму, 13 студзеня 1991 года, падчас крывавых падзей у Вільнюсе 14 літоўскіх грамадзян загінулі ад рук акупантаў з Cавецкай арміі, — сказаў Даніляўскас. — Ніводзін літовец, ніводзін грамадзянін нашай краіны не павінен забыць таго, што здарылася, і павінен даражыць самымі каштоўнымі рэчамі, якія ў нас ёсць, — свабодай і незалежнасцю".

Адказваючы на пытанне журналістаў, што ён лічыць самым галоўным дасягненнем Літвы за гэтыя гады, Даніляўскас сказаў: "Самае галоўнае дасягненне Літвы за гэтыя гады — гэта тое, што мы здолелі захаваць і ўмацаваць свабоду і незалежнасць нашай краіны".

Гасцям літоўскага пасольства быў паказаны фільм "Траекторыі свабоды", які зняў швед Ёнас Олман, што жыве ў Літве. Стужка расказвае пра перыяд літоўскай гісторыі ад моманту далучэння да СССР да набыцця незалежнасці.

Завяршыўся Дзень абаронцаў свабоды традыцыйным вогнішчам памяці ў двары дыпламатычнай місіі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 11 студзеня 2013
 
Дата публикации:11.01.2013
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1958
 
Ключевые слова:
Литва День защитников свободы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме