https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амбасадар Польшчы: Пералому ў дачыненьнях зь Беларусьсю ня бачу


6 сьнежня амбасада Польшчы ў Беларусі правяла прэзэнтацыю свайго новага офіса ў Менску на вуліцы Зьмітрака Бядулі.
Журналісты, якіх запрасілі на мерапрыемства, скарысталіся магчымасьцю і задалі амбасадару Лешаку Шарэпку шэраг пытаньняў пра беларуска-польскія і беларуска-эўрапейскія дачыненьні.

У размове з журналістамі амбасадар Шарэпка некалькі разоў падкрэсьліў, што Польшча і Беларусь — краіны-суседзі. Звычайна агульная дзяржаўная мяжа — добрая падстава для больш цёплых і сяброўскіх дачыненьняў. Аднак зь Беларусьсю ў Польшчы гэтак не атрымліваецца, канстатуе амбасадар:

«Я тут ужо амаль два гады. І ўвесь гэты час, калі я сустракаюся зь дзяржслужачымі Беларусі, я паўтараю, паўтараю і паўтараю ім адно і тое ж. А менавіта — пра ўмовы Эўразьвязу. Вось і ўчора эўракамісар Фюле зноў сказаў, што ўсе вязьні сумленьня павінны быць на свабодзе. І іх павінны рэабілітаваць. Таму мы чакаем рашэньняў беларускага боку і нечага асаблівага, новага ня робім.

Вядома, мы — суседзі. І мы павінны рэалізоўваць штодзённую суседзкую палітыку. І такая штодзённая праца ідзе. Аднак ніякага пералому, ніякіх новых пэрспэктываў на дадзены момант я ня бачу».
​​
Паспрыяць лепшым дачыненьням магло б спрошчанае перасячэньне мяжы грамадзянамі Беларусі і Польшчы, якія жывуць у памежных раёнах. «Якая зараз тут сытуацыя?» — запытаў карэспандэнт «Свабоды» ў амбасадара:

«Мы чакаем ад беларускага боку ноты, якая дасьць старт гэтаму працэсу. З нашага боку ўсё ўжо падрыхтавана яшчэ больш за год таму. Інфраструктура на мяжы нядрэнная. Але я хацеў бы паразмаўляць зь беларускім бокам, каб яе яшчэ болей разьвіць. І тут ёсьць інвэстыцыі Эўразьвязу на супольнай мяжы. Ёсьць, напрыклад, ідэі, каб займаць чаргу на перасячэньне мяжы праз інтэрнэт, што аблегчыць жыцьцё многім людзям. І гэта добрыя зрухі.

Але ёсьць і дрэнныя. Напрыклад, беларускі бок кажа, што ня будзе гэтым займацца, бо не атрымлівае грошай ад Эўразьвязу. Я чакаю магчымасьці абмеркаваць гэта з новым кіраўніком Памежнага камітэту Беларусі. Чакаю ўжо два месяцы».

Сёньня жыхары Беларусі плацяць за шэнгенскую візу 60 эўра, у той час як расейцы і ўкраінцы — толькі 35. «Калі ж беларусаў зраўняюць у правах з суседзямі?» — запытаў я амбасадара Шарэпку:

«Летам мінулага году Эўразьвяз перадаў прапанову беларускім уладам аб лібэралізацыі правілаў візавага руху паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Беларускі бок ведае гэтыя ўмовы. І там ёсьць канкрэтная цана візаў для беларусаў — 35 эўра. І там ёсьць аж 16 катэгорыяў ільготнікаў. Напрыклад, журналісты, дзеці, спартоўцы, пэнсіянэры, артысты, бізнэсоўцы… І тут усё залежыць ад таго, наколькі сур’ёзна хацеў бы пра гэта гаварыць беларускі бок».

Уладзімер Глод
Радыё Свабода, 6 сьнежня 2012
 
Дата публикации:06.12.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1703
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Посольство Визовый режим Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме