https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У якасці старшыні ЕС Літва мае намер актывізаваць праграму "Усходняе партнёрства"


Аб гэтым заявіў 23 лістапада кіраўнік упраўлення палітыкі еўрапейскага суседства МЗС Літвы Эдмінас Багдонас.
Літва падчас маючага адбыцца з сярэдзіны 2013 года старшынства ў Еўрасаюзе пастараецца зрабіць супрацоўніцтва ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства" "больш эфектыўным".

Багдонас удзельнічаў у палітычных кансультацыях знешнепалітычных ведамстваў Азербайджана і Літвы, што прайшлі ў Баку.

У сваю чаргу намеснік кіраўніка азербайджанскага знешнепалітычнага ведамства Халаф Халафаў сказаў, што інтэграцыя ў еўрапейскія інстытуты з`яўляецца прыярытэтам палітыкі афіцыйнага Баку. Ён падкрэсліў, што Азербайджан з`яўляецца "важнай краінай для Еўрасаюза, у тым ліку Літвы, надзейным партнёрам у сферах бяспекі і энергетычнай бяспекі".

Праграма "Усходняе партнёрства" нацэлена на збліжэнне ЕС з Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй, Малдовай, Беларуссю і Украінай. Праграмай прадугледжваецца выдзяленне "шасцёрцы" да 2013 года 600 млн. еўра, якія прызначаныя для ўмацавання дзяржаўных інстытутаў, кантролю межаў і аказання дапамогі малым кампаніям. "Усходняе партнёрства" не прадугледжвае магчымасці членства ў ЕС, але прадугледжвае палітычнае і эканамічнае збліжэнне з гэтай рэгіянальнай арганізацыяй, уключаючы аблягчэнне візавага рэжыму і супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі. Устаноўчы саміт "Усходняга партнёрства" адбыўся 7 мая 2009 года ў Празе.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 лістапада 2012
 
Дата публикации:23.11.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1582
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Литва Восточное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме