https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выбары ў ЗША


"Для нас выбары — гэта свята дэмакратыі", — сказаў часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Ітан Голдрыч, выступаючы 7 лістапада на прэс-сняданку з нагоды выбараў прэзідэнта ЗША.
Амерыканскі дыпламат зазначыў, што выбарчая кампанія ў ЗША доўжыцца даволі працяглы час. "Варта прызнаць, што няма дасканалай сістэмы, — сказаў ён. — Я хацеў бы нагадаць словы Чэрчыля пра тое, што дэмакратыя — гэта горшая форма кіравання, калі не ўлічваць усе астатнія. Мы разумеем, што наша сістэма недасканалая. Але мы стараемся паляпшаць яе, наколькі гэта магчыма".

Паводле звестак тэлеканала CNN, які вядзе ўласны падлік галасоў, дзейны прэзідэнт ЗША Барак Абама перамог на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы 303 галасы выбаршчыкаў пры неабходных 270. У яго саперніка, кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Міта Ромні, — 203 галасы.

Афіцыйныя канчатковыя звесткі будуць апублікаваныя выбарчымі камісіямі штатаў пасля завяршэння апрацоўкі ўсіх бюлетэняў і пасля таго, як гэтыя звесткі будуць завераныя дзяржсакратаром урада штата. Звычайна на гэта патрэбныя некалькі дзён.

17 снежня выбаршчыкі ў кожным штаце правядуць сваё галасаванне, падчас якога афіцыйна выберуць прэзідэнта. Вынікі гэтага галасавання выбаршчыкаў будуць 26 снежня перададзеныя кангрэсу ЗША і абнародаваныя на спецыяльнай сумеснай сесіі абедзвюх палат 6 студзеня 2013 года ў Вашынгтоне. Інаўгурацыя прэзідэнта пройдзе 20 студзеня.

Нагадаем, 6 лістапада, размаўляючы з журналістамі, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "не вельмі разлічвае" на тое, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША палітыка гэтай краіны ў дачыненні да Беларусі зменіцца.

"Мала што зменіцца ў курсе ЗША адносна Беларусі, будзе там Абама ці Ромні. Не вельмі разлічваю, што нешта зменіцца. Але мы гатовы да зменаў, калі амерыканцы будуць гатовы да такіх крокаў", — падкрэсліў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік заклікаў не надаваць асаблівага значэння рыторыцы абодвух кандыдатаў на пасаду  прэзідэнта ЗША, бо "тое, што яны кажуць да, яны не заўсёды робяць пасля выбараў".

Варта зазначыць, што шэраг беларускіх аналітыкаў лічаць больш прымальнай для афіцыйнага Мінска перамогу кандыдата-рэспубліканца. Міт Ромні абяцаў больш крытычную лінію адносна Расіі, а супрацьстаянне Крамля і Белага дома, напрыклад у пытанні размяшчэння сістэм амерыканскай супрацьракетнай абароны ў Еўропе, выгадна для беларускіх уладаў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 7 лістапада 2012
 
Дата публикации:07.11.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1958
 
Ключевые слова:
Выборы в США Барак Обама Демократия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме