https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грыбаўскайтэ "не мае намеру спекуляваць" на інцыдэнце з нападам на літоўскае пасольства ў Мінску


Пра гэта прэзідэнт Літвы заявіла журналістам у Каўнасе 9 лістапада.
"Займайцеся спекуляцыямі самі, гэта ваша справа, а не мая, — сказала Грыбаўскайтэ журналістам. — Гэты выпад ужо ацэнены як самімі беларусамі, так і літоўскім бокам. Мы накіравалі гэтай краіне ноту, а папярэдняе расследаванне ажыццяўляе сама Беларусь".

У сваю чаргу літоўскі пасол у Беларусі Лінас Лінкявічус, які зараз знаходзіцца ў Літве, выказаў надзею, што праваахоўныя органы Беларусі належным чынам расследуюць інцыдэнт.

"Паводле закону, расследаваннем інцыдэнтаў такога роду займаюцца мясцовыя праваахоўныя органы ў адпаведнасці з законамі гэтай краіны. Мы далі ім такую магчымасць. Спадзяемся, што яны належным чынам расследуюць інцыдэнт, а таксама спадзяемся на належнае забеспячэнне аховы дыпламатычных прадстаўніцтваў, што і неабходна зрабіць на падставе Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах", — сказаў пасол.

Пры гэтым ён адзначыў, што пасольства Літвы не падтрымлівае з праваахоўнымі органамі Беларусі пастаяннай сувязі з нагоды інцыдэнту. "У нас практычна кантакт быў адзін раз, у самым пачатку пасля гэтай падзеі, і мы не маем афіцыйнай інфармацыяй пра ход следства. Не думаю, што мы павінны яе атрымліваць, яны не павінны перад намі рабіць справаздачу за кожны крок. Ведаю толькі, што расследаванне ідзе, былі і афіцыйныя заявы. Акрамя таго, ёсць заява Міністэрства замежных спраў (Беларусі. — БелаПАН.), у якой выказваецца шкадаванне і запэўненні ў тым, што вінаватыя будуць пакараныя. Думаю, так і павінна быць", — сказаў Лінкявічус.

Паводле яго слоў, "наўрад ці можна чакаць карысці" ад запісу з камер вонкавага назірання, бо ўсё адбывалася ў цёмны час сутак.

Лінкявічус выехаў з Мінска ў Вільнюс вечарам 8 лістапада. Як паведамілі ў прэс-службе літоўскага пасольства, яго кароткатэрміновая камандзіроўка планавалася загадзя і ніяк не звязана з нападам на дыпмісію. Хутчэй за ўсё, ужо сёння пасол вернецца ў Мінск.

Напад на пасольства Літвы здарыўся позна вечарам 6 лістапада. Двое невядомых кінулі дзве бутэлькі з "кактэйлем Молатава" на тэрыторыю літоўскай дыпламатычнай місіі, размешчанай у Мінску на вуліцы Захарава. Абедзве ёмістасці загарэліся, але ўзгаранне было своечасова лакалізавана супрацоўнікамі службы бяспекі пасольства. З-за таго што бутэлькі ўпалі на тратуарную плітку, урону пасольству не нанесена.

8 лістапада ў МЗС Літвы быў выкліканы беларускі пасол Уладзімір Дражын. Літоўскі бок выказаў яму пратэст у сувязі з інцыдэнтам. "Паслу было перададзена патрабаванне даследаваць акалічнасці гэтага інцыдэнту, супрацоўнічаць з кампетэнтнымі літоўскімі ведамствамі для давання інфармацыі пра расследаванне інцыдэнту і арганізаваць бяспеку пасольства Літвы ў Мінску", — паведаміла прэс-служба літоўскага МЗС.

Міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс і некаторыя літоўскія палітыкі расцанілі інцыдэнт у Мінску як арганізаваны тэракт супраць Літвы. Аднак літоўская Генпракуратура заявіла пра адсутнасць падстаў пачынаць расследаванне выпаду супраць дыпмісіі Літвы ў Беларусі.

МЗС Беларусі назвала інцыдэнт "злосным хуліганствам". "Мы разлічваем, што праваахоўныя органы правядуць расследаванне і вінаватыя будуць пакараны па ўсёй строгасці закону", — заявіў 8 лістапада на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 9 лістапада 2012
 
Дата публикации:09.11.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1882
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Хулиганство Посольство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме