https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка мае намер ініцыяваць вяртанне Грузіі ў лік краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў


Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 4 кастрычніка ў інтэрв`ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".
"Мне здаецца, што ў наступным годзе саміт СНД, хутчэй за ўсё, збярэцца ў Мінску. Таму я ўсяляк буду ініцыяваць, гэта ўжо мая будзе функцыя (калі Мінск стане месцам правядзення саміта), вяртанне Грузіі ў СНД", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

"Гэта невялікая нагрузка для грузінскіх палітыкаў. Калі б партыя Саакашвілі перамагла, я ўпэўнены, што Міхаіл Саакашвілі быў бы членам Садружнасці Незалежных Дзяржаў у наступным годзе. І ў гэтым кірунку Беларусь будзе працаваць. Мы не павінны страціць Грузію", — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, аб выхадзе Грузіі са складу СНД прэзідэнт гэтай краіны Міхаіл Саакашвілі заявіў 12 жніўня 2008 года, пасля ваеннага канфлікту з Расіяй у Паўднёвай Асеціі. Ініцыятыву прэзідэнта 14 жніўня падтрымаў грузінскі парламент, а 18 жніўня МЗС Грузіі паведаміў выканаўчаму камітэту СНД аб выхадзе краіны з Садружнасці. Афіцыйная працэдура выхаду завяршылася праз 12 месяцаў пасля апавяшчэння выканаўчага камітэта.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:04.10.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1682
 
Ключевые слова:
Грузия Содружество независимых государств Саммит СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме