https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС: Сітуацыя ў Сірыі ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт


Беларусь рашуча асуджае ўдары, нанесеныя па тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі 14 красавіка, гаворыцца ў заяве беларускага Міністэрства замежных спраў.
"Тым самым сітуацыя ў Сірыі фактычна ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт, які нясе ў сабе далейшую некантралюемую эскалацыю, якая выходзіць за рамкі рэгіёну", — адзначаецца ў заяве.

Беларускае МЗС заклікае ўсе залучаныя бакі неадкладна спыніць прымяненне ваеннай сілы супраць іншых дзяржаў і шукаць шляхі ўрэгулявання канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перамоў.

"Прымяненне забароненых відаў зброі масавага паражэння не павінна заставацца без наступстваў. Аднак крокі ў адказ павінны грунтавацца на адназначных і правераных фактах і прадпрымацца ў строгай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Ні адзін з гэтых крытэрыяў не быў выкананы тымі, хто сёння нанёс удар па Сірыі" , — падкрэсліваецца ў заяве.

Як лічаць у МЗС Беларусі, Арганізацыя па забароне хімічнай зброі павінна мець магчымасць тэрмінова праверыць інфармацыю аб прымяненні хімічнай зброі ў Сірыі і паведаміць вынікі расследавання Савету бяспекі ААН.

"Лічым, што ўсе члены Савета бяспекі ААН павінны прыкласці максімальныя намаганні для выканання ўскладзенай на іх міжнароднай супольнасцю задачы па аднаўленні і падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі", — адзначае беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Узброеныя сілы ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі 14 красавіка нанеслі ўдары па цэлях у Сірыі. Рашэнне было прынята ў сувязі з хімічнай атакай, якая меркавана адбылася ў суботу, 7 красавіка, у сірыйскім горадзе Дума.

НАТА падтрымала рашэнне кааліцыі. ЗША не апавясцілі Расію аб маючай адбыцца атацы. Дзеянні ЗША і іх саюзнікаў не застануцца без наступстваў, паабяцаў пасол РФ у Вашынгтоне.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 красавіка 2018
 
Дата публикации:14.04.2018
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:924
 
Ключевые слова:
Сирия Война США Бомбардировка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме