https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Мытны саюз і Украіна знойдуць нейкую формулу супрацоўніцтва пасля заключэння Украінай пагаднення з ЕС аб асацыяцыі


Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 7 кастрычніка на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка назваў гэту праблему вельмі палітызаванай. "Мы самі сябе загналі незразумела куды. Заўсёды трэба зыходзіць з рэалій. Тое, што Украіна падпісвае пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам, гэта факт, які ўжо практычна адбыўся, калі верыць заявам з Бруселя і Кіева. Таму нам таксама трэба да гэтага падыходзіць такім чынам, што Украіна як суверэнная, незалежная дзяржава выбрала такі шлях і вырашыла заключыць гэта пагадненне", - адзначыў Прэзідэнт.

"Калі казаць шчыра, то ў гэтым кроку ў напрамку супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам я не бачу ніякіх праблем. Важна, каб само пагадненне і далейшае не закрывала для Украіны супрацоўніцтва з Адзінай эканамічнай прасторай, Мытным саюзам", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Калі Мытны саюз будуць задавольваць украінскія прапановы, мы пойдзем насустрач, калі яны будуць стратнымі і будзе перакос у бок Еўрасаюза, то, зразумела, ні Расія, ні Казахстан, ні Беларусь на гэта не пойдуць. А калі і пойдуць, то на аснове нейкіх кампрамісаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Хочам мы гэтага ці не хочам, але нам ужо даводзіцца жыць у пэўных рэаліях і зыходзячы з гэтага выбудоўваць нашу агульную палітыку. Як бы Украіна сябе ні паводзіла б, нават калі яна ў НАТА ўступіць, усё роўна мы вымушаны шукаць адносіны з Украінай, мы проста асуджаны на гэта па многіх прычынах".

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што "тройцы" хацелася б, каб Украіна ўдзельнічала ва ўсіх інтэграцыйных аб`яднаннях. "Нам вельмі хацелася б, каб Украіна была ў Адзінай эканамічнай прасторы, будучым Еўразійскім саюзе на раўнапраўнай аснове, каб былі адзіныя правілы, якія прызнаюцца ўсімі дзяржавамі. Думаю, мы знойдзем нейкую формулу, каб мы былі разам, ні ў якім выпадку не разышліся", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Мы не лічым Украіну чужой рэспублікай. Мы хацелі б, каб яна была не проста побач, а разам з намі ва ўсіх інтэграцыйных утварэннях. Але права Украіны выбіраць, у якім напрамку рухацца, а наша - лічыцца з правам Украіны і разумець, што гэта суверэнная незалежная дзяржава", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Таму ў бліжэйшы час нам трэба будзе прайсці вельмі вялікі шлях па пошуку нармальнага супрацоўніцтва з Украінай. Мы гэта добра разумеем. "Мы" - гэта члены Мытнага саюза", - дадаў беларускі лідар.

"Зразумела, што Захад тэхналагічны. Магчыма, абяцаюць Украіне гэтыя перадавыя тэхналогіі. Але ў той жа час я нутром, і сэрцам, і душой, з Украінай", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб двухбаковых беларуска-ўкраінскіх адносінах, Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што бакі знойдуць рашэнні ўсіх існуючых пытанняў. "Усюды павінны быць кампрамісы і пэўныя развязкі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Мы прадстаўнікі двух славянскіх брацкіх народаў, нас звязвае шматвяковая дружба, суседзяў не выбіраюць, і наша задача навучыцца жыць па-суседску і разам. Мне здаецца, гэта аснова нашага супрацоўніцтва, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Некаторыя гавораць, што гэта больш эмацыянальнасць, чым прагматызм. Але вельмі ужо зайшлі ў прагматызм апошнім часам ва ўсім свеце, што то там, то тут успыхваюць нейкія войны, канфлікты. Трэба не забываць аб чалавечым, а не толькі думаць аб грашах і таварах".

У сваю чаргу прэм`ер-міністр Украіны Мікалай Азараў адзначыў, што Украіна зацікаўлена ў супрацоўніцтве як з ЕС, так і з Мытным саюзам.

"Нам трэба будзе прайсці даволі складаны шлях. Мы ўзялі на сябе вялікія абавязацельствы. Мы іх будзем выконваць для сябе, а не для кагосьці, - сказаў прэм`ер-міністр. - Таму мы будзем зыходзіць з таго, што нам вельмі важна мець зону свабоднага гандлю з ЕС і не менш важна мець нармальныя ўзаемаадносіны, зону свабоднага гандлю з Мытным саюзам, удзельнічаць у інтэграцыйных працэсах, Адзінай эканамічнай прасторы". Ён дадаў, што тавараабарот Украіны з краінамі-членамі Мытнага саюза складае каля $65 млрд.

"Мы не проціпастаўляем адно другому, а наадварот, хочам знайсці і знаходзім гарманічнае спалучэнне тых магчымасцей, якія прадастаўляюцца для развіцця эканомікі як на Захадзе, так і на Усходзе", - сказаў прэм`ер-міністр Украіны.

Што датычыцца супрацоўніцтва з Беларуссю, то, паводле яго слоў, Украіна будзе рабіць усё для таго, каб адносіны паміж суседзямі былі добрымі.

7 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.10.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1213
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Товарооборот Евросоюз Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме