https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да беларускіх улад


Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС і чые актывы на тэрыторыі Еўрасаюза павінны быць замарожаны, папоўнілі яшчэ 16 прозвішчаў.
Такое рашэнне прынята 10 кастрычніка ў Люксембургу Саветам ЕС, паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

"Сітуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася досыць доўга, і міністры замежных спраў зноў заклікалі беларускія ўлады вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных", — падкрэсліла прэс-сакратар.

Абмежавальныя меры тычацца тых, хто, на думку міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза, адказны за "рэпрэсіі, якія працягваюцца ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі", адзначаецца ў камюніке Савета ЕС.

Чакаецца, што рашэнне савета і імёны 16 беларускіх чыноўнікаў, якія папоўнілі спіс неўязных у ЕС, будуць апублікаваны 11 кастрычніка ў афіцыйным журнале Еўрасаюза.

Каментуючы прынятае ў Люксембургу рашэнне, прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў: "ЕС не мае ніякай рацыянальнай палітыкі адносна Беларусі і супакойвае сябе імітацыяй дзеянняў. Само па сабе гэтае рашэнне не мае ніякага значэння. ЕС ужо неаднаразова на працягу гэтага года скарыстоўваў націск на Беларусь. Пры гэтым усім добра вядома, што меры прымусу даюць супрацьлеглы вынік, умацоўваюць недавер і абцяжарваюць пошук эфектыўных рашэнняў, якія маглі б садзейнічаць урэгуляванню наяўных рознагалоссяў. У рэальнай палітыцы адзін "збой" можна лічыць выпадковасцю, два — супадзеннем, але тры і больш — гэта ўжо відавочны доказ памылковасці дзеянняў".

На думку прэс-сакратара, пасля "яўнага палітычнага фіяска антыбеларускіх ініцыятыў" на саміце Усходняга партнёрства ў Варшаве памылковасць дзеянняў ЕС "проста кідаецца ў вочы".

"Але краіны Захаду зноў і зноў "наступаюць на тыя ж граблі". Гэта дазваляе ўпэўнена зрабіць некалькі высноў. Еўрапейскія палітыкі, якія працуюць на беларускім напрамку, не могуць або не хочуць сфармуляваць прапановы, якія задаволілі б ЕС і пры гэтым улічвалі б права Беларусі на суверэннае і самастойнае развіццё", — зазначыў Савіных.

Пры ўсіх гучных заявах еўрапейскія палітычныя колы "дэманструюць нізкі ўзровень зацікаўленасці ў пошуку рашэнняў, бо разумеюць надуманасць прэтэнзій, што імі выстаўляюцца", дадаў ён.

"Беларускі бок зыходзіць з таго, што рана ці позна Еўрасаюзу давядзецца разарваць гэтае заганнае кола і вярнуцца да нармальнага дыялогу. Мы разлічваем, што нашым еўрапейскім калегам хопіць на гэта мудрасці", — сказаў прэс-сакратар МЗС.

Нагадаем, санкцыі ў дачыненні да беларускіх улад Савет ЕС увёў у студзені 2011 года ў адказ на жорсткі разгон дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Зараз у спісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, 192 прозвішчы.

21 верасня МЗС Літвы ініцыявала ўключэнне 18 беларускіх чыноўнікаў у спіс асоб, якім забаронены ўезд у Літву, і заклікала іншыя краіны Еўрасаюза ўключыць іх у свае нацыянальныя спісы неўязных.

Антон Тарас, Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2011

 
Дата публикации:10.10.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3154
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции Евросоюза
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме