https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларусь чакае ад мангольскага боку паскарэння працэсу ратыфікацыі міжурадавага генеральнага пагаднення аб прадастаўленні экспартнага крэдыту


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларусь чакае ад Манголіі хутчэйшай ратыфікацыі міжурадавага пагаднення аб экспартным крэдыце. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з намеснікам міністра замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг, якая знаходзіцца ў Беларусі для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій".

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-мангольскіх адносін, вынікі праведзенага чацвёртага раўнда двухбаковых палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў дыпламатычных ведамстваў дзвюх краін.

"Адзначыўшы высокую дынаміку развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, Уладзімір Макей выказаў надзею на паскарэнне працэсу ратыфікацыі мангольскім бокам міжурадавага генеральнага пагаднення аб прадастаўленні экспартнага крэдыту, што дасць магчымасць забяспечыць пастаўкі ў Манголію беларускай тэхнікі", - адзначылі ў МЗС.

Бакі пацвердзілі, што значным імпульсам для актывізацыі двухбаковага палітычнага дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях, далейшага развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі стане рэалізацыя намеру мангольскага боку павысіць узровень дыпламатычнага прадстаўніцтва Манголіі ў Беларусі.

5 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.09.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:21
 
Ключевые слова:
Монголия Экспортный кредит Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме