https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Алейнік: Экспарт застаецца абсалютным прыярытэтам у рабоце


Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на адкрыцці семінара з кіраўнікамі замежных устаноў.
«Экспарт застаецца абсалютным прыярытэтам у працы МЗС і беларускіх замежных устаноў. Так было заўсёды. Гэтая задача для нас з’яўляецца стратэгічнай. Дасягнуты за пяць месяцаў гэтага года рост па таварах на 13,9% ні ў якай меры не павінен нас супакойваць. На фоне сусветнай тэндэнцыі зніжэння коштаў задача па дасягненню гадавых прагнозных паказчыкаў патрабуе самай пільнай увагі, карпатлівай працы і, магчыма, новых падыходаў», — сказаў Сяргей Алейнік.

Паводле яго слоў, дыпламатам неабходна максімальна задзейнічаць усе магчымасці і рэзервы для дасягнення неабходнага выніку.

«Перакананы, што, атрымаўшы загартоўку апошніх гадоў, мы павінны, проста абавязаны справіцца з гэтымі і многімі іншымі задачамі. Поспех нашай тактыкі і стратэгіі на знешнім контуры шмат у чым будзе залежаць ад вас. Вы знаходзіцеся на перадавым дыпламатычным рубяжы», — дадаў міністр.

Семінар з кіраўнікамі замежных устаноў будзе доўжыцца на працягу тыдня. Дыпламаты прымуць удзел у нарадах у намеснікаў прэм’ер-міністра, сустрэчах з прадстаўнікамі міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрнаў «Белнафтахім» і «Беллеспаперапрам», вядучых прадпрыемстваў краіны, рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій і «Вялікага каменя».

Звязда, 24 ліпеня 2023
 
Дата публикации:24.07.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:141
 
Ключевые слова:
Семинар Посольство Товарооборот Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме