https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грузія зацікаўлена ў пастаўках тэхнікі МАЗ


Грузія зацікаўлена абнавіць свой аўтапарк сучаснымі мадэлямі беларускай тэхнікі і развіваць сэрвіснае абслугоўванне ў гарадах, паведамілі ў прэс-службе Мінскага аўтамабільнага завода па выніках візіту грузінскай дэлегацыі на чале з прэм`ер-міністрам Мамукам Бахтадзэ.
Як адзначыў генеральны дырэктар прадпрыемства Валерый Іванковіч, МАЗ нацэлены нарасціць экспарт у краіны Каўказа.

"Мы спадзяёмся пашырыць лінейку пастаўляемай тэхнікі, павялічыць аб`ём паставак і зрабіць Грузію стратэгічным фарпостам у краінах Каўказа", - дадаў ён.

Для гасцей арганізавалі выстаўку аўтатэхнікі, дзе ў тым ліку былі прадстаўлены новая мадэль аўтобуса класа Еўра-6 МАЗ-303, аўтамабілі МАЗ-673110, МАЗ-4371N2 з ізатэрмічным кузавам.

Міністр аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Грузіі Леван Давіташвілі праінфармаваў, што Грузія плануе закупляць экалагічныя віды транспарту. У прыватнасці, у Батумі прыбудуць электробусы беларускай вытворчасці.

"Тэхніка ўражвае, і мы будзем абнаўляць нашы аўтапаркі камунальным і пасажырскім транспартам", - адзначыў Леван Давіташвілі.

Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі.

Гандлёвая марка МАЗ шырока вядома ў СНД і ў далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-2, 3, 4, 5, 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш як 500 мадэлей і мадыфікацый.

27 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.08.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:444
 
Ключевые слова:
Грузия МАЗ Электробус Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме