https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узбекістан зацікаўлены ў тым, каб на яго харчовым рынку станавілася больш прадпрыемстваў з Беларусі


Аб гэтым 21 студзеня паведаміў пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў.
Пасол праінфармаваў, што ў Ташкенце плануецца правесці вялікі аграрны форум, куды прыедзе шэраг беларускіх прадпрыемстваў з прадукцыяй і прапановамі па асваенні ўзбекскага рынку. "Гэта для нас вельмі цікава", - сказаў ён.

Дыпламат нагадаў, што ў 2019 годзе краіны стварылі СП у Ташкенцкай вобласці. У далейшым гэты праект прадугледжвае будаўніцтва завода па перапрацоўцы малака і малочнатаварнага комплексу.

Перспектывы прамысловай кааперацыі дзвюх краін Насірджан Юсупаў абмеркаваў сёння на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Так, цяпер ва Узбекістане сумесна з Беларуссю будуюцца фармацэўтычнае і абутковае прадпрыемствы.

"Адным з самых цікавых напрамкаў будзе далейшае паглыбленне і развіццё супрацоўніцтва рэгіёнаў", - дадаў дыпламат. Паводле яго слоў, абодва бакі лічаць узаемадзеянне на рэгіянальным узроўні эфектыўным і маюць намер і далей працаваць у гэтым напрамку. Ён нагадаў, што ў 2019 годзе ў Мінску адбыўся І Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. У беларускую сталіцу прыехала прадстаўнічая ўзбекская дэлегацыя. Бакі падпісалі пакет дакументаў па супрацоўніцтве і цяпер працуюць над іх рэалізацыяй.

Насірджан Юсупаў адзначыў, што ў 2018-2019 гадах пасля таго, як беларускі і ўзбекскі лідары абмяняліся візітамі, адносіны Беларусі і Узбекістана значна актывізаваліся.

"Зроблены беспрэцэдэнтныя крокі ў плане развіцця супрацоўніцтва ў розных галінах, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай, сацыяльна-гуманітарнай сферах. Шмат чаго зроблена ў плане паглыблення кантактаў у адукацыі, ахове здароўя, культуры. Усё гэта садзейнічае збліжэнню краін і народаў", - падагульніў пасол.

21 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:435
 
Ключевые слова:
Узбекистан Совместное производство Товарооборот Форум регионов Обувь Фармацевтика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме