https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь разлічвае на ўрэгуляванне гандлёвых рознагалоссяў з Украінай у рэжыме непасрэднага дыялогу


Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка адносна рашэння Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі Украіны.
Беларусь не згодна з матывацыяй украінскага боку пры прыняцці Міжведамаснай камісіяй па міжнародным гандлі рашэння аб увядзенні спецпошліны на імпарт шэрага тавараў з Беларусі і разлічвае на ўрэгуляванне існуючых рознагалоссяў у рэжыме непасрэднага дыялогу.

"Мы прынялі да ведама гэта рашэнне нашых украінскіх партнёраў. Не можам згадзіцца з яго матывацыяй, паколькі Беларусь не прымала якіх-небудзь крокаў адносна менавіта Украіны. Тым больш не згодны з тым, што нашы крокі трактуюцца як "недружалюбныя", - гаворыцца ў каментарыі.

"Ліцэнзаванне імпарту асобных тавараў у Беларусі, якое выклікала негатыўную рэакцыю ўкраінскага боку, распаўсюджана на нявызначанае кола краін, а не выключна супраць Украіны, як гэта камусьці хочацца паднесці. Больш таго, гэта таксама ў поўнай меры ўпісваецца ў фармат міжнароднага гандлю: механізм ліцэнзавання ўстаноўлены толькі на шасцімесячны тэрмін. Ліцэнзаванне ніякім чынам не азначае забарону або кватаванне, а толькі некаторае ўпарадкаванне рынку", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

"Украінскія ж партнёры маюць намер абкладаць пошлінамі ў памеры 55-60 працэнтаў выключна беларускія тавары і на перыяд да 31 снежня 2016 года", - заўважыў прадстаўнік беларускага МЗС.

"Разлічваем, што час, які ёсць у бакоў да ўступлення ў сілу рашэння Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі Украіны, будзе выкарыстаны для ўрэгулявання існуючых у бакоў рознагалоссяў у рэжыме непасрэднага дыялогу. У бліжэйшы час у Мінску чакаюцца адпаведныя кансультацыі з украінскімі экспертамі", - адзначаецца ў каментарыі.

Як паведамлялася, Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны прыняла рашэнне аб увядзенні спецпошліны на імпарт шэрага тавараў з Беларусі. Так, у прыватнасці, размова ідзе аб устанаўленні спецыяльнай пошліны адносна імпарту з Беларусі кандытарскіх вырабаў, малочнай прадукцыі, электрычных лямпаў напальвання, угнаенняў і халадзільнікаў.

Спецпошліна ў памеры 55,29 працэнта мытнага кошту будзе прымяняцца з моманту ўступлення ў сілу рашэння камісіі (яно ўступае ў сілу праз 10 дзён з дня апублікавання гэтага паведамлення) і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2016 года (уключна).

Акрамя таго, уводзіцца спецпошліна адносна імпарту беларускіх гумавых шын, соладавага піва, а таксама камплектуючых для халадзільнага абсталявання. Яе памер - 60,05 працэнта мытнага кошту тавару. Тэрміны прымянення гэтай спецпошліны аналагічныя вышэй названым.

Такім чынам, Украіна дае "адказ на дыскрымінацыйныя і недружалюбныя дзеянні" Рэспублікі Беларусь адносна ўкраінскіх кандытарскіх вырабаў, а таксама піва соладавага і безалкагольных напіткаў, гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася, Беларусь з 1 чэрвеня ўвяла ліцэнзаванне імпарту кандытарскіх вырабаў і сыравіны для іх вытворчасці з-за межаў адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Гэта часовая мера, якая будзе дзейнічаць да 30 лістапада 2014 года. Таксама з 1 мая і да 31 кастрычніка гэтага года ліцэнзаванню падлягае імпартнае піва.

16 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:1204
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Товарооборот Спецпошлина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме