https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і Міністэрству замежных спраў вывучыць эфектыўнасць работы дылерскай сеткі беларускіх прадпрыемстваў за мяжой


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 17 ліпеня на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.
Паводле слоў Прэзідэнта, наспела неабходнасць аптымізацыі тавараправоднай сеткі і замены, калі гэта неабходна, нядбайных дылераў, стварэння паміж імі канкурэнцыі. "Стаўлю ўраду і МЗС задачу ў бліжэйшы час праверыць нашы дылерскія цэнтры, прадстаўнікоў, усю дылерскую сетку, асабліва ў Расіі і іншых буйных краінах, і паглядзець, як яны працуюць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"МЗС пры гэтым павінен і можа падказаць, дзе знайсці патэнцыяльных партнёраў, дапамагчы арганізаваць перагаворы. Але стратэгію і геаграфію продажаў у канчатковым выніку вызначае вытворца, ён жа і заключае кантракты. Кожны павінен рабіць сваю работу сумленна на даручаным яму ўчастку", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што сістэмнага падыходу патрабуе і стварэнне знешнеэканамічнай інфраструктуры пад беларускі экспарт.

17 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:1173
 
Ключевые слова:
Экспорт Дилеры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме