https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь чакае, што Украіна забяспечыць доступ беларускіх тавараў на свой рынак у рэжыме дагавора аб ЗСГ


Аб гэтым гаворыцца ў адказах начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка на пытанні прадстаўнікоў СМІ.
Беларусь чакае, што Украіна забяспечыць доступ беларускіх тавараў на свой рынак у рэжыме дагавора аб зоне свабоднага гандлю (ЗСГ) у СНД, аператыўна адмяніўшы адпаведныя рашэнні міжведамаснай камісіі.

Па просьбе прадстаўнікоў СМІ Дзмітрый Мірончык расказаў, як будзе развівацца сітуацыя, калі Кіеў не адменіць рашэнні ўкраінскай Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі адносна беларускіх тавараў.

"Асаблівы, прэферэнцыйны, гандлёвы рэжым з краінамі - членамі дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года дзейнічае толькі ў тым выпадку, калі яны не ўводзяць адносна беларускіх тавараў абмежавальныя меры, не прадугледжаныя названым дагаворам. Выключэнне складаюць спецыяльныя ахоўныя меры (антыдэмпінгавыя, кампенсацыйныя і іншыя пошліны), якія ўводзяцца ў парадку, што адпавядае нормам СГА", - адзначыў прадстаўнік беларускага МЗС.

"Зробленыя ўкраінскім бокам крокі да такіх не адносяцца. Таму мы чакаем, што Украіна забяспечыць доступ беларускіх тавараў на свой рынак у рэжыме, устаноўленым дагаворам аб зоне свабоднага гандлю, аператыўна адмяніўшы адпаведныя рашэнні міжведамаснай камісіі", - заявіў прэс-сакратар.

"Калі ўкраінскія рашэнні ўступяць у сілу, мы вымушаны будзем прымаць меры адэкватнага рэагавання. Хоць спадзяёмся, што па негатыўным сцэнарыі падзеі развівацца не будуць, паколькі гэта не адпавядае духу і ўзроўню ўзаемадзеяння паміж нашымі брацкімі краінамі", - падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.

25 ліпеня 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:1206
 
Ключевые слова:
Тоарооборот Беларусь-Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме