https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь гатова забяспечыць патрэбнасці Малдовы ў прамысловай і харчовай прадукцыі


Аб гэтым заявіў 16 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці.
У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок гатовы пастаўляць машынабудаўнічую і нафтахімічную прадукцыю, будматэрыялы, тавары лёгкай прамысловасці, бытавую тэхніку, лекавыя сродкі і прадукты харчавання.

Акрамя таго, Беларусь зацікаўлена ва ўдзеле ў праектах па мадэрнізацыі аўтамабільнай і чыгуначнай інфраструктуры Малдовы, гатова падзяліцца напрацаваным вопытам у прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы і іншых сферах. "Нам ёсць што прапанаваць па гэтых напрамках", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што Малдова з`яўляецца для Беларусі важным гандлёва-эканамічным партнёрам, займаючы 4-е месца ў агульным аб`ёме тавараабароту з краінамі СНД. З 2000 года ўзаемны гандаль паміж дзвюма краінамі вырас больш як у 5 разоў, перасягнуўшы ў 2014 годзе рэкордную для двухбаковых адносін адзнаку $400 млн. 

"Але, як мы дамовіліся, спыняцца на дасягнутым не будзем. Пэўны задзел, безумоўна, ужо зроблены, але трэба рухацца далей", - лічыць беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў час перагавораў значная ўвага была ўдзелена пошуку новых фарматаў узаемадзеяння ў мэтах развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязей. Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва з`яўляецца вытворчая кааперацыя, прытым ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу з выхадам сумеснай прадукцыі на рынкі трэціх краін, уключаючы краіны Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрапейскага саюза.

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў палітычнай сферы ў бакоў няма абсалютна ніякіх праблем. Беларусь і Малдова канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на міжнародных пляцоўках, у тым ліку ў рамках ААН, АБСЕ, СНД, іншых універсальных і рэгіянальных арганізацый. На думку беларускага лідара, варта таксама вітаць актывізацыю двухбаковага міжпарламенцкага дыялогу.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што кіраўнікі дзяржаў правялі плённыя і прадметныя перагаворы.

Лідары дзвюх краін з задавальненнем адзначылі высокую інтэнсіўнасць двухбаковых кантактаў у гуманітарнай сферы: навуцы, адукацыі, спорце, іншых галінах.

"У Беларусі з Малдовай няма нявырашаных пытанняў і закрытых тэм для абмеркавання, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы заўсёды ставіліся з увагай да значных для Малдовы пытанняў. Разлічваем, што малдаўскі бок будзе і ў далейшым, як цяпер, прытрымлівацца аналагічных партнёрскіх падыходаў".

16 ліпеня 2015, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.07.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:1065
 
Ключевые слова:
Молдова Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме