https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінпрыроды выступае за распрацоўку сістэмы мер па вызначэнні экалагічнасці прадуктаў харчавання


Аб гэтым паведаміў кіраўнік ведамства Андрэй Каўхута ў эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТБ.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выступае за распрацоўку сістэмы мер па вызначэнні экалагічнасці прадуктаў харчавання.

Андрэй Каўхута канстатаваў, што цяпер у Беларусі адсутнічае сістэма мер, якая вызначае экалагічнасць прадукту. "Гэта (сістэма мер.) важны і актуальны напрамак. Мы выкарыстоўваем усе нашы магчымасці, каб увесці гэту сістэму ў Беларусі. Каб нашы людзі маглі ўбачыць, што гэта экалагічны прадукт, пацверджаны адпаведным знакам, які прайшоў пэўны кантроль", - сказаў міністр.

Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням экалогіі, укараненню экалагічных "зялёных" тэхналогій у паўсядзённае жыццё і прамысловасць. Урадам распрацавана і прынята стратэгія экалагічнасці эканомікі, укаранення "зялёнай" эканомікі.

6 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.06.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:914
 
Ключевые слова:
Экология Продукты питания "Зелёная" экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме