https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цэнтр беларускай мовы плануецца адкрыць у Пакістане


Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.
Цэнтр беларускай мовы плануецца адкрыць у Пакістане. Гэты праект абмяркоўваўся разам з іншымі напрамкамі двухбаковага ўзаемадзеяння ў адукацыйнай сферы ў час візіту ў Пакістан дэлегацыі на чале з першым намеснікам міністра адукацыі Вадзімам Богушам 11-15 красавіка.

"Праект, што датычыцца адкрыцця на базе Нацыянальнага ўніверсітэта сучасных моў Пакістана цэнтра (кафедры) беларускай мовы пры садзейнічанні Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, выйшаў на фінальную стадыю. Бакі ўзгаднілі пытанні напаўняльнасці гэтай структуры", - падкрэслілі ў дыпмісіі.

У пасольстве адзначылі, што на ўзроўні міністэрстваў адукацыі дзвюх краін прынята рашэнне заключыць пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, навуковых ступеней і званняў, а таксама распрацаваць і падпісаць дарожную карту супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

У час перагавораў абмяркоўваліся магчымасці абмену студэнтамі і выкладчыкамі, арганізацыі сумесных адукацыйных праграм і навуковых даследаванняў. У адказ на зацікаўленасць пакістанскага боку першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш пацвердзіў гатоўнасць беларускіх калег аказаць садзейнічанне ў стварэнні Універсітэта прыкладных кваліфікацый у Пакістане.

15 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2016
Тематика:Образование, Дипломатия
Просмотров:823
 
Ключевые слова:
Беларусь-Пакистан Беларуская мова Лингвистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме