https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расія разам з Беларуссю і Казахстанам гатовая да пашырэння Мытнага саюза і стварэння зон свабоднага гандлю (ЗСГ) як з аб`яднаннямі, так і з краінамі ў Еўропе


Аб гэтым, як паведамляе прэс-служба ўрада РФ, заявіў прэм`ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, выступаючы 23 ліпеня на нарадзе з гандлёвымі прадстаўнікамі Расіі ў іншых дзяржавах.
"Мы гатовыя да пашырэння Мытнага саюза, гатовыя і да стварэння зон свабоднага гандлю, у тым ліку ў фармаце "свабодны гандаль плюс", як з асобнымі дзяржавамі, так і з рэгіянальнымі аб`яднаннямі, у тым ліку і ў Еўропе", — сказаў ён.

Мядзведзеў адзначыў, што аб`днаны рынак краін — удзельніц Мытнага саюза з`яўляецца яшчэ адной добрай магчымасцю для працы замежных кампаній.

"Пачынаючы з 2015 года, са стварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза, будзе забяспечана свабода руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы, — сказаў Мядзведзеў. — З пункту гледжання бізнесу гэта эканамічная прастора, дзе за кошт адзіных правілаў і стандартаў можна істотна знізіць свае выдаткі. Запускачы свой бізнес у Расіі, інвестар атрымлівае права выкарыстоўваць канкурэнтныя перавагі любой з трох краін. Канешне, неабходна зрабіць яшчэ шмат, і Еўразійскі эканамічны саюз павінен поўнасцю раскрыць закладзены ў ім інтэграцыйны патэнцыял. Гэта, дарэчы, адна з задач нашых гандлёвых прадстаўніцтваў у Мінску і Астане.

У любым выпадку гэтыя доўгатэрміновыя перспектывы трэба прасоўваць больш актыўна".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 ліпеня 2014
 
Дата публикации:23.07.2014
Тематика:ЕАЭС, Дипломатия
Просмотров:965
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Свободная торговля Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме