https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінкультуры разгледзіць пытанне аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці


Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка міністра культуры Аляксандра Яцко, які атрыманы ў адказ на зварот грамадскай ініцыятывы "Арт Сядзіба".
Навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ў студзені разгледзіць пытанне аб наданні гістарычнаму бел-чырвона-беламу сцягу Беларусі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У дакуменце, апублікаваным на сайце artsiadziba.by, гаворыцца, што палатно дзяржаўнага сцяга Беларусі, якое выкарыстоўвалася ў 1991—1995 гадах, "павінна існаваць і захоўвацца як матэрыяльны рухомы аб`ект і яму можа быць прапанавана надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці". "У такім выпадку неабходна дадаткова ўдакладніць яго месцазнаходжанне і стан захаванасці", — падкрэсліў намеснік міністра.

Прымаючы гэтае рашэнне, Мінкультуры абапіралася на заключэнне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якой міністэрства прапанавала адказаць, наколькі гістарычны сцяг варты таго, каб надаць яму адпаведны статус.

Калі навукова-метадычная рада пагодзіцца з тым, што бел-чырвона-белы сцяг павінен стаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю, канчатковае рашэнне будзе прымаць Савет міністраў Беларусі.

Нагадаем, гэтым летам ініцыятары кампаніі па папулярызацыі гістарычных сімвалаў Беларусі, у ліку якіх "Арт Сядзіба", "БМАgroup" і "Рок-салідарнасць", упершыню звярнуліся ў Мінкультуры з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сцягу адмысловы статус. 1 лістапада актывісты гэтых ініцыятыў перадалі ў міністэрства абгрунтаванне для ўключэння сцяга ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якое склалі 50 фактаў, што звязваюць сцяг з гісторыяй Беларусі пачынаючы з XVI стагоддзя і да гэтага часу.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 30 снежня 2013
 
Дата публикации:30.12.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1865
 
Ключевые слова:
Символика Историческое наследие
 
 


Комментарии