https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"МАЗ-Купава": склады пустыя!


Уплыў сусветнага фінансавага крызісу пачаў адбівацца на працы "Завода аўтамабільных прычэпаў і кузавоў "МАЗ-Купава" ужо ў другой палове 2008 года, а сёлета завод зноў дэманструе ўстойлівыя тэмпы росту.
"Трэба было вельмі хутка шукаць шляхі вырашэння праблемы", — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах Уладзімір Вараб`ёў.

Першую праграму антыкрызісных мер прынялі ўжо 30 кастрычніка 2008: скарачалі выдаткі, эканомілі абаротныя сродкі, пашыралі рынак збыту. Адна з "фішак" праграмы — гэта забарона на выпуск прадукцыі "на склад". Па гэтым прынцыпе завод працуе і да гэтага часу: тут тавар не затрымліваецца. Дзякуючы такім мерам "МАЗ-Купава" нават у самы цяжкі перыяд змог абысціся без банкаўскіх крэдытаў. Але гэта далёка не ўсё, што дапамагло заводу выжыць. "Мы асвойвалі новыя віды прадукцыі, займалі на рынку нішы тых прадпрыемстваў, якія з-за крызісу спыніліся", — распавёў загадчык аддзела маркетынгу Андрэй Кутнікаў. Такім чынам, "МАЗ-Купава" стаў выпускаць машыны для хуткай дапамогі, аўтамабілі для рэанімацыі. Акрамя гэтага, у асартыменце ёсць і аўтацыстэрны для перавозкі вады, малака, нафтапрадуктаў.

"Фірмовы" прадукт — гэта распрацаваная сумесна з Акадэміяй навук машына для перавозкі інкубатарных яек і куранят. "МАЗ-Купава" выпускае і машыны для перавозкі коней — запатрабаваныя такімі конна-спартыўнымі цэнтрамі, як Ратамка. Значная частка прадукцыі — гэта перасовачныя дамкі для нафтавікоў. Не спыняе завод і працу над "дамамі на калёсах" — менавіта з іх выпуску і пачыналася гісторыя "МАЗ-Купава".

Каб захаваць кваліфікаваныя кадры, кіраўніцтва пайшло на "бесканфліктнае звальненне": магчымасцю звольніцца з большай выплатай, чым патрабуе закон, скарысталася значная частка маладых, якія не маюць дастатковага вопыту, рабочых. Такім чынам, колькасць персаналу была скарочаная на 20 %. Зараз прыём на працу зноў адкрыты.

Цікава працуе сістэма заахвочвання супрацоўнікаў пры збыце прадукцыі. У залежнасці ад яе віду персанал атрымлівае працэнт прыбытку ў якасці прэміі. Тым самым гэта прымушае маркетынгавы аддзел пашыраць рынак экспарту, шукаць шляхі продажу па максімальна высокіх цэнах.

Марта Маркачэўская
Звязда
11 верасня 2010
 
Дата публикации:11.09.2010
Тематика:Товары из Беларуси, Организации
Просмотров:2015
 
Ключевые слова:
МАЗ Товары из Беларуси
 
 


Комментарии