Евфросинья Полоцкая
выдатная асветніца XII стагоддзя
Радзілася Прадслава ў Полацку каля 1110 г. у сям'і князя Святаслава (Георгія), малодшага сына Усяслава Чарадзея. Вучылася пры княжацкім двары і ў школцы Сафійскага сабора. Як кажуць паданні, сваім хараством і розумам стаяла вышэй ад усіх равесніц. Многія жаніхі дабіваліся рукі князёўны, але яна адмаўляла усім. Бацькі вырашылі аддаць яе замуж сілком. Тады 12 гадовая Прадслава патаемна пакінула родную сям'ю і ўцякла у жаночы манастыр, на чале якога стаяла яе цётка, удава князя Рамана. Бацькі прасілі яе вярнуцца дамоў, у княжацкія палацы, але Прадлава засталася ў манастыры і праз нейкі час прыняла пострыг пад імем Еўфрасінні...
Вельмі адукаваная князёўна у адной з келляў камяннай вежы Полацкай Сафіі пісала летапіс, свае арыгінальныя творы і ня толькі сама з вялікай стараннасцю вывучала і перапісвала старыя кнігі, але і заахвочвала да гэтае працы манахаў і манашак.
Яе манастыр стаўся цэнтрам, з якога ва усі бакі разыходзіліся кнігі, якія у тыя часы былі рэдкай зьявай у грамадзянстве. Шмат людзей, дзякуючы працы манастыру, атрымалі магчымасць чытаць гэтыя кнігі і асвета значна пашыралась і ў Полаччыне і ў суседніх славянскіх землях.
Такім чынам, праца Еўфрасінні была тым дапаўненнем да працы вучоных, без якога навука не робіцца культурным набыткам для шырокіх колаў насельніцтва.
Ігумення Еўфрасіння засноўвала манастыры і школы пры іх, была збіральніцай талентаў на Полаччыне і мецэнаткай: па яе заказу дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву святога Спаса, ювелір Лазар Богша зрабіў для яе славуты крыж - помнік старажытнага мастацтва Беларусі.
Адданай дзейнасцю вялікая кніжніца доўжыла славу свайго славутага дзеда.
Пад старасць Еўфрасіння разам з братам Давыдам і сястрой Еўпраксіяй зрабіла падарожжа у Царград (Канстантынопаль), затым у Іерусалім, там захварэла і памёрла 23 траўня 1173 году. Пахавана была ў Іерусалімскім манастыры святой Багародзіцы. Праз 14 гадоў манахі перанеслі яе дамавіну ў Кіеў, а ў 1910 годзе - у родны Полацк, у заснаваны ёю Спаскі манастыр.
Еўфрасіння Полацкая прызнана святой як каталіцкай, так і праваслаўнай царквой.
Адзначаецца Дзень памяці св. Еўфрасінні.
З усіх канцоў Беларусі людзі ходзяць пешшу ў Полацк пакланіцца "сваёй Еўфрасінні" і папрасіць дапамогі у зямных нягодах.
(дадаткова: фільм - БЕЛСАТ )

Кoличество переходов на страницу: 5196
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |