З часу актыўнага пашырэння хрысціянства
абходы калядоўшчыкаў пачалі набываць іншы сімвалічны сэнс і папоўніліся адпаведнымі атрыбутамі. Гурт калядоўшчыкаў пачалі ўспрымаць старажытнаіўдзейскіх валхвоў і магаў, якія былі сведкамі з`яўлення на начным небасхіле зоркі, што прывяла знаўцаў самых старажытных таямніц Сусвету ў Віфлеем, да месца нараджэння
Сына Божага. Як толькі валхвы знайшлі Марыю з нованароджаным, зорка тут жа знікла. З таго далёкага часу ў нашу традыцыйную культуру трапілі элементы хрысціянскай сімволікі: калядоўшчыкі хадзілі па вёсках і абвяшчалі аб цудадзейнай падзеі — Растве Хрыстовым. А шлях да Бога, да кожнай хаты, якая ўспрымалася месцам Божага прытулку, веры, надзеі і любові, асвячала і паказвала тая ж Віфлеемская зорка.
Рабілі яе наступным чынам. Бралі рэшата, устаўлялі яго ў крыху большае. Да яго мацавалі зробленыя з кардону або тоўстай каляровай паперы 8 або 12 рагоў. У сярэдзіну ставілі ікону Ісуса Хрыста, мацавалі тоўстую свечку. Уся гэта канструкцыя абклейвалася паперай так, каб пакінуць толькі невялічкае акенца, праз якое можна будзе запаліць свечку.
На жаль, калі мы сёння сустракаем гурты калядоўшчыкаў, то можам убачыць у іх зорках 7, 9, 11, а то нават і 13 рагоў. Гэта недаравальная памылка, якая ўзнікае ці то ад простага няведання вытокаў яе сімволікі, ці, наадварот, з мэтай навязвання сімвалаў сатанінскага свету.
Васьміканцовая кампазіцыя зоркі нагадвала схему старажытнаславянскага календара, якая адлюстроўвала чатыры фазы ў руху Сонца па небасхіле і чатыры пераходныя святы паміж порамі года.
Пазней узнікла ідэя стварэння зоркі на 12 рагоў, што павінна было сімвалізаваць з`явы касмічнага кшталту (Млечны шлях складаюць дванаццаць сузор`яў), асаблівасці вымярэння часу (год падзелены на 12 месяцаў).
Аксана Катовіч, Янка Крук
ЗвяздаСсылка на источник:
Віфлеемская зорка