Nur-Sultan
11:38:58
Мiнск
08:38:58
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Аўторак 29 красавіка 2025 г.
Скоро
Праздник единства народа Казахстана
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Шапуры
Корея
Индия
Раўбічы
Фаніпаль
Абуз-Лясноўскі
Криминал
Забер
Грыгораўшчына
Знак качества
Послание Президента
Клецк
Спутник
Беларусь помнит
Умный город
Беларуская мова
Барысаўка
Магілёў
Китай
Акцябрскі
Глыбоцкае
Аўгустаў
Made in Belarus
Декрет №3
Аўцюкі
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

Вада ў крыніцы заўсёды святая...

Крыніцы заўсёды былі надзелены асаблівай святасцю, да іх ставіліся з павагай, ушаноўвалі. Цуд раптоўнага з`яўлення крыніцы звязвалі з нябеснымі боствамі і хрысціянскімі святымі.

На месцы з`яўлення шматлікіх абразоў Божай Маці і сёння б`юць крыніцы з гаючай вадой. Калі людзі знаходзілі такую крыніцу, то абавязкова ачышчалі яе ад пяску і ламачча, ставілі невялікі зруб, а побач узводзілі капліцу з абразамі Божай Маці і святой Параскевы-Пятніцы. Шматлікія гістарычныя запісы сведчаць пра тое, што побач са святымі крыніцамі праводзіліся масавыя набажэнствы, выконваліся абрады выклікання дажджу. Да іх прыходзілі пакланіцца, прынесці святочную ахвяру, а часам і паваражыць, каб зазірнуць у далёкую будучыню.

* І ў святы, і ў будныя дні да крыніц прыходзілі, каб перасцерагчы сябе ад хвароб або атрымаць пазбаўленне ад цяжкіх немачаў. Крынічнай вадой аблівалі адзін аднаго, купалі дзяцей, бралі ваду з сабой, каб прыкладаць да хворых месцаў, каб выконваць розныя абрадавыя і магічныя дзеянні.

* Да гаючых крыніц хадзілі да ўзыходу сонца, "пакуль птушка не праляцела". Існавала павер`е, што "некранутая" вада валодае большай выратавальнай сілай. Звычай вымагаў ісці да крыніцы і вяртацца дадому моўчкі, ні з кім не размаўляючы і не вітаючыся.

У некаторых выпадках лічылі, што да крыніцы неабходна ісці максімальна аголеным і босым. Асабліва цудадзейнымі ў народзе лічыліся месцы, дзе сыходзілася вада з дзвюх-трох крыніц.

* Народныя лекары лічылі, што найбольш эфектыўнымі будуць тыя рытуальныя дзеянні, якія выкананы непасрэдна каля крыніцы, прычым употай і ў начны час.

* На Беларусі паўсюдна лічылася, што асаблівая лекавая моц крыніц раскрывалася пасля першых вясенне-летніх грымотаў: "маланкі разганяюць усю нячыстую сілу пасля зімы, а значыць, ачышчаюць і крыніцы". Акрамя гэтага, наведванне гаючых крыніц прымяркоўвалі: у зімовы час — да святкавання Раства Хрыстовага, Новага года, Вадохрышча; у летні — да дня святога Георгія (6 мая), да апошніх дзён Пакутнага тыдня, Вялікадня, Ушэсця, Тройцы, да Русальнага тыдня, да Іванава дня, асабліва на Дзявятнік і Дзявятухну (чацвер і пятніца на дзявятым паслявелікодным тыдні) і Дзясятнік і Дзясятухну (чацвер і пятніца на дзясятым паслявелікодным тыдні).

* Існавала абавязковае правіла: набіраць ваду неабходна было толькі па ходу яе плыні, адліваць "лішнюю" ваду назад у крыніцу катэгарычна забаранялася (ваду дазвалялася выліць побач, на зямлю).

* У штодзённым жыцці пазбягалі наведваць крыніцы пасля захаду сонца. Народны этыкет забараняў праць бялізну ў крынічнай вадзе, купацца ў ёй парадзіхам, "нячыстым жанчынам", кідаць у іх смецце і г. д. Нездарма казалі: "Плюнуць у ваду — што маці ў вочы".

* Нашы продкі былі перакананы: каб крынічная вада дапамагала і ніколі не знікала, ёй неабходна абавязкова прыносіць ахвяры, напрыклад, кінуць манету. Каля крыніц ставілі крыжы з іконамі, і тыя, хто прыходзіў да крыніцы, павязвалі на іх ручнікі, хусткі, паясы, рознакаляровыя стужкі. Гэтая традыцыя жыве на Беларусі і сёння.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда

Ссылка на источник:Крыніца

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной